Бы́страе (па-польску: Bystre, па-падляску: Býstry[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.

Быстрае
польск. Bystre
Першыя згадкі: 1528
Мясцовая назва: Bystry
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Боцькі
Насельніцтва: 100 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-111
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°35′5″ пн. ш. 23°6′58″ у. д. / 52.58472° пн. ш. 23.11611° у. д. / 52.58472; 23.11611Каардынаты: 52°35′5″ пн. ш. 23°6′58″ у. д. / 52.58472° пн. ш. 23.11611° у. д. / 52.58472; 23.11611
Быстрае на мапе Польшчы
Быстрае
Быстрае
Быстрае

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Праабражэньня Гасподняга ў Сасінах) ды палякі-каталікі (парафія сьб. Станіслава ў Мілейчыцах[3]).

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню Быстрае ўзгадваецца ў дакуманце 1528 г., які апісваў касьцельную дзесяціну парафіі ў Боцьках. Першыя згадкі пра маёнтак і цядзібу ў Быстрым адносяцца да 1592 г., які быў пазначаны ў складзе берасьцейскага павету. Ад першай паловы 18 ст. маёнтак уладала сям'я Маркоўскіх, а ў 19 ст. Бабраўніцкіх. Каля 1858 г. Уршуля Бабраўніцка пабудавала побач сядзібы каплічку ў гонар Яна Непамуцкага. У другай палове 19 ст. маёнтак перайшоў у рукі Повежаў, а ў 1900 г. Мэсінгаў (валодалі ім да 1939 г.)[4]. У міжваенны пэрыяд Быстрае прыналежала да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 172 жыхароў (61 у фальварку, з чаго 36 каталікаў і 25 праваслаўных, 51 палякаў і 10 беларусаў; 101 у вёсцы, з чаго 30 каталікаў, 68 праваслаўных і 3 лютэранаў, 58 жыхароў вёскі было запісаных палякамі, 40 беларусамі і немцамі)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны маёнтак быў перададзены дзяржаўнаму аграрнаму прадпрыемству ў Вандаліне. З Быстрага паходзіў Аляксандр Максімюк застрэляны атрадам Рамуальда Райса ў Старых Пухалах[4].

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 12 студзеня 2016 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 38
  3. ^ Milejczyce - Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 12 студзеня 2016 г.
  4. ^ а б Zbigniew Romaniuk, Bystre [w:] Z. Romaniuk, Boćki na Podlasiu. Monografia historyczna, Boćki 2013, s. 426-428
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 12 студзеня 2016 г.