Бранка Міркавіч

Сэрбскі баскетбаліст

Бра́нка Мі́ркавіч (па-сэрбску: Бранко Мирковић, па-баўгарску: Бранко Миркович; нар. 5 кастрычніка 1982 году, Бялград, Югаславія) — сэрбскі баскетбаліст, які прыняў баўгарскае грамадзянства[1]. Выступае за нацыянальную зборную Баўгарыі і эстонскі клюб «Калеў Талін».

Кар’ера

рэдагаваць

Гуляць пачаў у Смэдэрэве, пасьля перайшоў у македонскі «Пэлістэр». З 2007 выступаў у баўгарскім «Рыльскім спартысьце», дзе цягам двух сэзонаў уваходзіў у асноўны склад і меў сярэднюю выніковасьць 12,7 пункту ў матчы. У 2009 падпісаў гадавы кантракт з «Лукойл Акадэмік»[2], зь якім стаў чэмпіёнам Баўгарыі, аднак у асноўным складзе выходзіў толькі ў 9 матчах, а сярэдняя выніковасьць зьнізілася да 8 пунктаў/матч.

Па сканчэньні кантракту Міркавіч перайшоў у басьнійскі «Ігакеа», але праз год вярнуўся ў «Рыльскі спартыст». У сэзонах 2011—2012 і 2012—2013 рокаў удзельнічаў у матчах усіх зорак Баўгарскай баскетбольнай лігі. У 2013 дапамог клюбу заваяваць трэцяе месца ў чэмпіянаце. Выступае за нацыянальную зборную Баўгарыі[3].

У ліпені 2013 заключыў кантракт зь беларускім клюбам «Цмокі-Менск»[3], у якім выступаў да 2016 року. Пасьля перайшоў у румынскую «Орадзю».

Дасягненьні

рэдагаваць
  1. ^ Бранко Миркович получи български паспорт (баўг.) Баскетбол. Sportonline.bg (6 красавіка 2013). Праверана 23 студзеня 2014 г.
  2. ^ ЛУКОЙЛ взе Бранко Миркович (баўг.) Трансфери. Лукойл АкадэмікПраверана 23 студзеня 2014 г.
  3. ^ а б Erik. (24 ліпеня 2013) Branko Mirkovic signed by Tsmoki-Minsk (анг.) Court Side Праверана 23 студзеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць