Гульнёвы абаронца
Гульнёвы абаронца, плэймэкер ці першы нумар (па-ангельску: Point guard, play maker) — пазыцыя гульца ў баскетбольнай камандзе.
Гульнёвы абаронца лепей за ўсіх бачыць поле, аналізуе месцазнаходжаньне нападаючых — і падчас прарыву і падчас пазыцыйнай атакі. Ён — дыспэтчар, распасоўшчык, які пачынае ўсе камбінацыі і ўмацоўвае аброну, страхуе каманду пры хуткіх адрывах.[1].
Для гульцоў гэтага амплюа характэрна выдатнае валоданьне мячом, хуткасьць (некаторыя гульнёвыя могуць паспрачацца з прафэсійнымі лёгкаатлетамі), спрытнасьць падчас праходу да колцаў, шмат хто валодае добрым скокам і могуць рабіць слэм-данк, як і больш высокія гульцы. Сярэдні рост гульнёвых абаронцаў-мужчын — 175—190 см і 170—185 см сярод жанчын.
Калі баскетбол толкі рабіўся папулярным, мэтаю 1-га нумару было адно толькі розыгрыш камбінацыі ў пачатку атакі, але цяпер гульнёвы можа выконваць функцыі атакуючага абаронцы — так званыя «комбагарды». Яскравыя прыклады такіх гульцоў — Ален Айвэрсан, які з малым баскетбольным ростам (183 см), пачынаў кар’еру ў якасьці гульнёвага, але ў сапраўднасьці гуляў як 2-і нумар і Людміла Разянкова, якая пры малым баскетбольным росьце (171 см) гуляла ў зборнай БССР у якасьці гульнёвай абаронцы, але вылучалася высокімі скачкамі, дакладнымі кідкамі зь сярэдняй і далёкай адлегласьці і хуткім дрыблінгам.
Самым тытуляваным гульцом на гэтай пазыцыі зьяўляецца Мэджык Джонсан (рост 6' 9") — ён атрымаў званьне самага каштоўнага гульца НБА (MVP) 3 разы за сваю кар’еру. Сярод іншых гульцоў з такой узнагародаю — Оскар Робэртсан, Ален Айвэрсан і Стыў Нэш.
Сярод беларусаў найбольш выбітнымі гульнёвымі абаронцамі лічуцца Іван Ядэшка, алімпійскі чэмпіён 1972 году й Людміла Разянкова, шматразовая чэмпіёнка БССР[2].
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |