Менск (баскетбольны клюб)
«Менск» — беларускі баскетбольны клюб, заснаваны ў 2006 годзе. Удзельнік нацыянальнага чэмпіянату раней каманда таксама спаборнічала ў расейскай Адзінай лізе ВТБ. Да 2012 году клюб меў назву «Менск-2006»[1], пасьля чаго 10 гадоў назва клюбу была «Цмокі-Менск». У 2022 годзе клюбу была нададзеная назва «Менск».
Менск | |||
Ранейшыя назвы | Менск-2006, Цмокі | ||
---|---|---|---|
Заснаваны | 2006 | ||
Мінуўшчына |
| ||
Месцазнаходжаньне | Менск, Беларусь | ||
Арэна | Фэлкан-клаб Зьмяшчальнасьць: 2300 | ||
Прэзыдэнт | Юры Шакола | ||
Галоўны трэнэр | Аляксандар Падзерачоў | ||
Чэмпіянат | Беларусі | ||
2023—2024 | 1 месца | ||
Форма | |||
Клюбныя колеры | |||
| |||
Спасылкі | |||
Афіцыйная бачына | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мінуўшчына
рэдагавацьІдэя стварэньня прафэсійнага баскетбольнага клюбу належыць Канстанціну Шараверу. У 2001 годзе ён стварыў на базе агульнаадукацыйных школ Менску праект «Мэджык баскет». Праца сэкцыяў па баскетболе прыцягнула ўвагу гарадзкіх улад і атрымала разьвіцьцё. 9 сакавіка 2006 году яна займела спартовую і юрыдычную форму: на сьвет зьявіўся заснаваны гарвыканкамам прафэсійны баскетбольны клюб «Менск-2006». Праект нароўні з мужчынскай камандай аб’ядноўваў у сваёй структуры калектыў дублёраў, жаночае падразьдзяленьне, а таксама дзіцяча-юнацкую школу.
Далучыўшыся да змаганьняў пад эгідай нацыянальнай фэдэрацыі, «Менск-2006» адразу ж стаў заўважным гульцом на спартовым полі краіны. Ужо ў першым сэзоне клюб дайшоў да паўфіналу плэй-оф, дзе саступіў будучым чэмпіёнам — «Віталюру». Прагрэсуючы з году ў год, каманда падбіралася да вяршыняў айчыннага баскетболу, а з 2009 стала ягоным гегемонам — на ўнутранай арэне «гараджанам» не знаходзілася роўных.
У сэзоне 2009/2010, пачынаючы ад першага матчу рэгулярнага турніру і сканчаючы фіналам плэй-оф, «Менск-2006» ніводнага разу не атрымаў паразы і заваяваў другі чэмпіёнскі тытул, а таксама і кубак Беларусі. У гэтым жа сэзоне клюб заявіўся ў Эўрачэлендж, стаўшыся першым пасьля працяглага перапынку беларускім клюбам, які ўдзельнічаў у эўракубках. Пачаўшы з паразы ад расейскіх «Красных Крылаў», «Менск-2006» здолеў рэабілітавацца з «Амстэрдамам» і фінішаваў у групе на трэцім месцы, прапусьціўшы ў плэй-оф расейцаў і італьянскі «Скаваліні». З сэзону 2010—2011 гадоў быў адзіным прадстаўніком краіны ў рамках Адзінай лігі ВТБ.
14 верасьня 2012 клюб абвясьціў пра рэбрэндынг — зьмену найменьня ўсіх прафэсійных і дзіцячых камандаў структуры. Гэта было зроблена з мэтай прыцягнуць дадатковую цікавасьць аматараў баскетболу ў краіне, стаць вядомым і непаўторным спартовым суб’ектам на міжнароднай арэне. Новая назва «Цмокі-Менск» адлюстроўвала духоўныя і гістарычныя карані, уласьцівыя беларусам, пры гэтым захоўваючы нестандартнасьць, якія дыктаваліся маркетынгавай стратэгіяй. У першы ж год пасьля зьмены «шыльды» каманда захапіла лідэрства па колькасьці гледачоў на хатніх матчах сярод усіх удзельнікаў Адзінай лігі ВТБ.
У 2023 годзе галоўным трэнэрам быў назначаны Расьціслаў Вяргун[2]. Улетку 2024 году новым галоўным трэнэрам быў прызначаны Аляксандар Падзерачоў[3]. У чэрвені таго ж году было абвешчана аб сыходзе каманды з Адзінай лігі ВТБ на просьбу кіраўніцтва.
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Беларусі:
- 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
- 2019, 2020, 2021, 2022, 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Беларусі:
- 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
- 2019, 2020, 2021, 2022
- Бронзавы прызэр кубка «Азоўмашу»: 2010
Склад
рэдагаваць- Актуальны на сэзон 2018—2019 гадоў[4]
Крыніцырэдагаваць
Вонкавыя спасылкірэдагаваць
|