Месца пад сонцам (выдаваўся пад назвай Легенды беларускага рок-н-ролу: Бонда) — першы альбом рок-гурту «Бонда», запісаны ў 1986 годзе і афіцыйна выдадзены толькі ў 1996 годзе на аўдыёкасэтах. Песьні «Слуцкая брама» і «Стэфка» пазьней увойдуць у рэпэртуар рок-гурту «Крама».

Месца пад сонцам
Альбом гурту «Бонда»
Выдадзены 1996
Запісаны 1986
Жанр рок
Выдавец Каўчэг
Храналёгія гурту «Бонда»
Месца пад сонцам
(1986)
Бонда
1999

Альбом запісваўся на працягу году ў самаробнай студыі ў Інстытуце культуры. Пад час запісу бубнача Сяргея Кныша забралі ў армію, таму яго замяняў Сяргей Брыкса. У якасьці вокладкі была выбрана неафіцыйная эмблема гурту, створаная Міхалам Анемпадыставым.

Зьмест рэдагаваць

  1. «Не сьпяшайся жыць»
  2. «Ліст дадому»
  3. «Слуцкая брама»
  4. «Кожны з нас»
  5. «Падарожжа»
  6. «Блюз»[a]
  7. «Вынаходнікі»
  8. «Стэфка»
  9. «Соль жыцьця»
  10. «Раз-пораз»
  11. «…»

Удзельнікі рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ У складанцы «Бонда», выдадзенай у 1999 годзе, гэтая песьня атрымала назву «Шляхі ў ноч».

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць