Бобравічы

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Бо́бравічы[1] — вёска ў Лаздунскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Бобравічы
лац. Bobravičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Лаздунскі
Насельніцтва: 14 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231369
СААТА: 4229820026
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°57′32″ пн. ш. 26°0′36″ у. д. / 53.95889° пн. ш. 26.01° у. д. / 53.95889; 26.01Каардынаты: 53°57′32″ пн. ш. 26°0′36″ у. д. / 53.95889° пн. ш. 26.01° у. д. / 53.95889; 26.01
Бобравічы на мапе Беларусі ±
Бобравічы
Бобравічы
Бобравічы
Бобравічы
Бобравічы
Бобравічы

Гісторыя

рэдагаваць

У 2-й палове XIX стагодзьдзя вёска ў Лугамавіцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 годзе 81 рэвіская душа, у складзе маёнтку Лаздуны Мілеўскіх. У 1897 годзе 36 двароў, 308 жыхароў. У 1905 годзе 290 жыхароў, 440 дзесяцін зямлі.

У жніўні — верасьні 1906 году ў вёсцы адбыліся сялянскія хваляваньні супраць мясцовага памешчыка Корвін-Мілеўскага, які вымушаны быў зьвяртацца па дапамогу паліцыі.

У 1921—1939 гг. у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 58 двароў, 265 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (71 двор, 427 жыхароў), цэнтар сельсавету Юрацішкаўскага раёну. Дзейнічалі пачатковая школа, хата-чытальня, пошта, урачэбны ўчастак, млын, маслазавод.

3 чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй.

У 1950 г. арганізаваны калгас імя А. Матросава. 3 16 ліпеня 1954 г. у Лаздунскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 109 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса імя С. М. Кірава. У 1999 г. 11 двароў, 26 жыхароў.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 14 чалавек[2]
  • 1999 год — 26 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 226
  2. ^ Вынікі перапісу

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць