Канстанцін Майсеня
Канстанцін Мікалаевіч Майсеня (15 жніўня 1923, в. Вялікая Ліпа, Нясьвіскі павет — 12 кастрычніка 2006, Гайнаўка) — беларускі грамадзкі дзеяч.
Канстанцін Іванавіч Майсеня | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
15 жніўня 1923 |
Памёр: |
12 кастрычніка 2006 (83 гады) |
Партыя: | ПАРП |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Майсеня.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПаходзіў зь сялянскай сям’і. Бацька Мікалай, маці з дома Булгак.
Перад Другой сусьветнай вайной Канстанцін Майсеня скончыў 7 клясаў пачатковай школы. Падчас вайны працаваў з бацькамі на гаспадарцы. Пасьля вайны працаваў сьлесарам на чыгунцы Баранавічы — Берасьце. У 1945 годзе прыехаў у Польшчу і ў 1946—1949 гадах працаваў кіраўніком фінансавага аддзела ў камісіі па рэпатрыяцыі ў Бельску Падляскім, а таксама бухгалтарам у будаўнічым каапэратыве. Вучыўся ў Вышэйшай гандлёвай школе ў Познані. Пасьля вучобы працаваў бухгалтарам у каапэратыве ў Міклашове Гайнаўскага павета. У 1954 годзе быў прызначаны на пасаду кіраўніка Эканамічнага тэхнікума ў Бельску Падляскім. Пазьней быў старшынёй у Гайнаўскага аддзелу Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Бельску Падляскім. У 1958—1959 гадах быў дырэктарам будаўнічага прадпрыемства ў Бельску Падляскім. З 1960 года быў кіраўніком Павятовае ўправы гмінных каапэратываў у Гайнаўцы. У 1960-х пабудаваў на тэрыторыі Гайнаўскага павета больш за 100 вясковых крам. Пэўны час выконваў абавязкі раднага Народнай павятовай рады. За заслугі ў развіцьці вёсак на Гайнаўшчыне быў узнагароджаны Кавалерскім крыжам ордэна адраджэньня Польшчы.
У выніку данясеньняў у 1968 годзе быў выключаны з Польскай аб’яднанай работніцкай партыі за беларускі патрыятызм. У 1970-х выступіў з прапановай пабудовы беларускага музэя ў Гайнаўцы[1], а пазьней кіраваў работай Грамадзкага камітэта пабудовы музэя[2][3]. Пазьней выконваў абавязкі дырэктара будаўнічай фірмы «Las» у Імшарах каля Міхалова (1972—1975)[4]. Выконваў абавязкі начальніка Прадпрыемства будаўнічай керамікі ў Старым Ляўкове (1975—1977)[5], Ваяводзкага сельскагаспадарчага прадпрыемства ў Нараўцы (1977—1980), таксама быў старшынём калгасу ў Бельшчыне (1980—1981). Быў сакратаром Беларускага грамадзка-культурнага таварыства, а пасьля намесьнікам старшыні (1981—1988). Апошнім месцам працы быў калгас (1988—1991). У 1991 годзе выйшаў на пэнсію.
У 2003 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую дзейнасьць па захаваньні і разьвіцьці беларускай культуры ў Польшчы, значны асабісты ўклад у справу ўмацаваньня беларуска-польскіх культурных адносін і ў сувязі з 80-годзьдзем зь дня нараджэньня[6][7].
Канстанцін Майсеня памёр у 2006 годзе ў Гайнаўцы, тамсама пахаваны на праваслаўных могілках. У 2008 годзе ў Музэі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы ў яго памяць адкрыта для захаваньня памяці насьценны надпіс[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ 30 гадоў Беларускаму музею ў Гайнаўцы
- ^ Родныя людзі з Гайнаўкі
- ^ 30 гадоў таму былі закладзеныя пачаткі Музея і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы
- ^ Расказ аб дырэктары Канстанціне Майсеню ў газэце Ніве
- ^ Успаміны членаў калектыву „Цаглінкі” пра Канстанціна Майсеню ў газэце Ніве
- ^ Аб узнагароджанні К. М. Майсені Ганаровай граматай Савета Miнiстpaў Рэспублікі Беларусь
- ^ Майсеня Канстанцін Мікалаевіч
- ^ Ушанавалі памяць суайчынніка