Белая Вада
Бе́лая Вада́[2] — вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Рытанскага сельсавету.
Белая Вада | |
трансьліт. Bielaja Vada | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Астравецкі |
Сельсавет: | Рытанскі |
Насельніцтва: | 51 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1591 |
СААТА: | 4246820019 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°53′31″ пн. ш. 26°8′15″ у. д. / 54.89194° пн. ш. 26.1375° у. д.Каардынаты: 54°53′31″ пн. ш. 26°8′15″ у. д. / 54.89194° пн. ш. 26.1375° у. д. |
± Белая Вада |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1553 годзе — сяло ў маёнтку Трокенікі, уласнасьць берасьцейскіх ваяводзічаў Фёдара і Марціна Юр’евічаў Тышкевічаў. У XVII стагодзьдзі вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва ВКЛ. У 1690 г. адносілася да Быстрыцкай парафіі.
У XIX стагодзьдзі Завілейскім павеце Літоўскай, а з 1801 г. — Віленскай губэрні. Прыватная ўласнасьць маёнтку Шайкуны. Належала памешчыку Сволькену. У 1872 г. 29 рэвіскіх душ у Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. Належала да Падольскай сельскай грамады. У пачатку XX стагодзьдзя 114,13 дзесяціны зямлі ў Аляксандраўскай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні.
З 1922 г. у складзе Польшчы, з 1939 г. — у складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 году ў Жукойніцкім сельсавеце Сьвірскага раёну, Вялейскай, а з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай вобласьці. З 20 студзеня 1960 году — у Гарадзенскай вобласьці ў складзе саўгасу «Падольскі».
Да 26 лютага 2013 году ўваходзіла ў склад ліквідаванага Падольскага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 170 жыхароў і 28 двароў
- XX стагодзьдзе: 1927 год — 190 жыхароў і 36 двароў, 4 дамы-калёніі і 20 жыхароў; 1999 год — 73 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 55 чалавек і 31 двор; 2009 год — 51 чалавек[1]; 2018 год — 28 чалавек і 16 двароў (зь іх 3 — дачныя)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 75
- ^ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26.02.2013 N 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Вёска Белая вада: гісторыя і сучаснасць, Астравецкая праўда, 19.01.2019