Беларусь перадусім!
Беларусь перадусім! — патрыятычны заклік-спокліч, скіраваны на абуджэньне нацыянальна-грамадзянскіх пачуцьцяў, кансалідацыю беларусаў у абарону свабоды, незалежнасьці сваёй краіны, роднае мовы, усёй нацыянальнай культуры. Аднак гэты спокліч значна меней вядомы за «Жыве Беларусь!».
У мастацтве
рэдагавацьБеларускі нацыянальны дзеяч у Заходняй Беларусі Альбін Стаповіч напісаў песьню «Беларусь перадусім!», у якой была прыпеўка:
Дык ці ў шчасьця дзень пагодны,
Ці у бурым дні благім
Знайма першы кліч народны:
Беларусь перадусім!
Пазьней гэтая песьня стала гімнам Саюзу беларускай моладзі й увайшла ў «Юнацкі сьпеўнік»[1].
Крама нацыянальнае беларускае сымболікі «Мой модны кут» выпусьціла сэрыю цішотак, на якіх, акрамя малюнка, напісаны спокліч «Беларусь перадусім»[2].
Цікавінкі
рэдагаваць- 15 лістапада 2016 году ў Горадні была прэзэнтаваная кніга, прысьвечаная Генадзю Бураўкіну, пад назовам «Перадусім Беларусь»[3].
- У 2012 рокугурт «JAR» выдаў альбом «Беларусь перадусім» з аднайменнай песьняй у ім[4].
- Спокліч «Беларусь перадусім!» часьцей за іншых ужывае Зянон Пазьняк[5][6][7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Юнацкі сьпеўнік у электронным выглядзе
- ^ Цішотка «Беларусь перадусім»(недаступная спасылка)
- ^ «Перадусім Беларусь»: у Горадні ўзгадалі Генадзя Бураўкіна
- ^ Беларусь перадусім
- ^ Зянон ПАЗЬНЯК: Беларусь перадусім! (Выступ на сьнежаньскім 2018 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)
- ^ Зянон Пазьняк: "Беларусь перадусім!" — гэта сёньня наша галоўная націдэя
- ^ «Беларусь можа стаць на ногі за год», — нашумелае інтэрвію з Пазьняком. Поўная тэкставая вэрсія