«JAR» (ЯР) — беларускі гурт, які грае ў жанрах паганскі мэтал, фольк-мэтал і блэк-мэтал. Усе песьні гурту выкананыя па-беларуску.

JAR
Гады 2007 — дасюль
Краіна
Месца ўтварэньня Карэлічы, Гарадзенская вобласьць, Беларусь
Мова беларуская
Жанр фолькавы мэтал
Паганскі мэтал
Блэк-мэтал
Выдавец «Old Railroad»
«ЯРЬ productions»
«A.M.F. Productions»
«Werewolf Promotion»
Удзельнікі Агняслаў
Ведрыч
Яравіт
vk.com/jar_belarus

Удзельнікі

рэдагаваць
  • Агняслаў — бас, вакал
  • Ведрыч — гітара
  • Яравіт — гітара, духавыя, вакал, домра

Гісторыя гурту

рэдагаваць

Заснаваны гурт ў 2007 годзе ў мястэчку Карэлічы. У жніўні таго ж году быў запісаны дэбютны дэмаальбом «Зыход», які быў выдадзены 19 чэрвеня 2008 году выдавецтвам «Old Railroad» (Беларусь) тыражом у 88 копіяў. У жніўні 2008 году быў запісаны матэрыял пад назвай «Агонь Купальскі», які ў 2009 годзе выйшаў на «ЯРЬ productions» (Расея) тыражом у 200 копіяў CD-R. Касэтны варыянт альбому быў выдадзены на лэйбле «A.M.F. Productions" (Баўгарыя).

25 лістапада 2010 року пры падтрымцы «A.M.F. Productions» і «Werewolf Promotion» (Польшча) на касэтах выходзіць 35-хвілінны сумесны альбом з гуртам «Лютавер’е» «Шчодры Вечор/Рось».

Улетку 2013 року гурт выдае другі альбом «Panavannie pahanstva».

26 лютага 2016 году ў афіцыйнай суполцы быў прэзэнтаваны сынгл «Nieviartańnie» 4 траўня таго ж году быў прэзэнтаваны новы альбом «Jatvieź». Далейшы лёс гурту невядомы, навінаў у суполцы не зьяўлялася наконт гэтага.

Потым 4 гады гурт не рабіў аніякіх навінаў, але 15 лютага 2020 року паведаміў пра будучы выпуск альбому 25 красавіка 2020 году з дапамогаю выдаўца «Hammer Of Damnation».

Творчасьць

рэдагаваць