Беларускі тэатар (кніга)

кніга Францішка Аляхновіча

«Белару́скі тэа́тар» — манаграфія беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, апублікаваная ў кастрычніку 1924 году ў віленскім выдавецтве Беларускага Грамадзянскага сабраньня. Складаецца з шасьці разьдзелаў[1].

Вокладка выданьня

У манаграфіі аўтар пасьлядоўна аналізуе фальклёрныя вытокі беларускага тэатральнага мастацтва, асэнсоўвае здабыткі школьнай драмы зь яе інтэрмэдыямі і батлейкі. Вялікае месца адводзіцца аналізу творчасьці Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, Арцёма Вярыгі-Дарэўскага, Г. Марцінкевіча, Ігната Буйніцкага, Янкі Купалы[1].

У двух заключных разьдзелах даюцца падрабязныя зьвесткі пра разгарненьне тэатральнага руху на памежжы XIX і XX стагодзьдзяў, пра «Першае таварыства беларускае драмы і камэдыі», «Беларускі савецкі тэатар», «Беларускі дзяржаўны тэатар» і інш[1].

Бібліяграфія

рэдагаваць

  • Францішак Аляхновіч. Выбраныя творы. Драматургія; Проза; Вершы; Публіцыстыка; Лісты; Тэатразнаўства; Успаміны / укладаньне, прадмова Анатоля Сабалеўскага ; каментарый Генадзя Кажамякіна. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 541 с. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 1, Мастацкая літаратура). — 1200 ас. — ISBN 985-504-005-8
на польскай мове

Крытыка, рэцэнзіі

рэдагаваць
  1. ^ а б в Гісторыя беларускай літаратуры: XIX — пачатак XX ст.: Падруч. для філал. фак. пед. ВНУ / І. Э. Багдановіч, У. В. Гніламёдаў, Л. С. Голубева і інш.; Пад агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. — 2-е выд., дапрац.. — Мн.: Выш. шк., 1998. — С. 555. — 560 с. — 7000 ас. — ISBN 985-06-0304-6

Літаратура

рэдагаваць

  • Андрэй Масквін. Беларускі тэатр 1920-30-х: адабраная памяць. = Moskwin A., Teatr białoruski: 1920–1930. Odrodzenie i zagłada, Warszawa 2013. / укладальніца Тацьцяна Арцімовіч; пераклад з польскай — Алена Пятpoвіч i Марыя Пушкіна. — Вільня: Логвінаў, 2016. — 436 с. — ISBN 978-609-8147-75-9

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць