Беларускі саюз афіцэраў

грамадзкае аб’яднаньне афіцэраў і прапаршчыкаў Беларусі

Каардынаты: 53°54′8″ пн. ш. 27°33′54″ у. д. / 53.90222° пн. ш. 27.565° у. д. / 53.90222; 27.565

Белару́скі саю́з афіцэ́раўграмадзкае аб’яднаньне афіцэраў і прапаршчыкаў Беларусі, якія знаходзяцца на службе, у запасе і адстаўцы, а таксама чальцоў іх сем’яў. Было заснаванае ў верасьні 1992 году.

Беларускі саюз афіцэраў
Абрэвіятура БСА
Дата ўтварэньня 20 верасьня 1992 (32 гады таму)
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта падтрыманьне абароназдольнасьці Беларусі
Штаб-кватэра Ленінскі раён, Чырвонаармейская вул., д. 3[1]
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Сяброўства 25 000 чалавек (2013 год)
Афіцыйныя мовы расейская
Старшыня Сяргей Бобрыкаў
Намесьнікі В.В. Дзятчык, В.С. Скрыньнікаў і В.А. Паўлаў
Рэвізор А.Г. Мамалыга[2]
Кіроўны орган Рада
Сайт minskbso.www.by

Задачы і дзейнасьць

рэдагаваць

Задачамі Беларускага саюзу афіцэраў ёсьць:

У сваёй дзейнасьці БСА ажыцьцяўляе:

  • паляпшэньне жыльлёвых умоваў, матэрыяльнага становішча, культурнага, мэдычнага і побытавага абслугоўваньня, а таксама санітарна-курортнага лячэньня афіцэраў і іх сем’яў;
  • весткавую, дарадчую, душэўную і матэрыяльную дапамогу сваім сябрам;
  • прыцягваньне афіцэраў запасу і ў адстаўцы да героіка-патрыятычнага выхаваньня падрастаючага пакаленьня і падрыхтоўкі дазаклікавай моладзі да вайсковай службы[3].

Кіраваньне

рэдагаваць
  • Зьезд. Склікаецца аднойчы на 4 гады. Выбірае Раду і Кантрольна-рэвізійную камісію ды зацьвярджае іх справаздачы. Ухваляе папраўкі ў Статут і кірункі дзейнасьці.
  • Рада. Складаецца са старшыні, намесьнікаў, сакратара і кіраўнікоў сталічнай і абласных суполак. Зьбіраецца прынамсі аднойчы на год. Абірае са свайго складу Прэзыдыюм і ладзіць грамадзкія мерапрыемствы. Зацьвярджае гадавы каштарыс і ўтварае прадпрыемствы ды СМІ. Бароніць зацікаўленасьці сябраў у судзе і іншых дзяржаўных установах. Супрацоўнічае зь Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь, вайсковымі камісарыятамі і афіцэрскімі сходамі вайсковых частак, з Добраахвотным таварыствам садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Рэспублікі Беларусь (ДТСААФ) і Беларускім грамадзкім аб’яднаньнем вэтэранаў (БГАВ).
  • Прэзыдыюм. Засядае прынамсі аднойчы на 3 месяцы. Выконвае пастановы Рады і наймае супрацоўнікаў. Заключае дамовы зь юрыдычнымі асобамі і адхіляе ад выкананьня абавязкаў старшыняў суполак за парушэньне Статуту.
  • Кантрольна-рэвізійная камісія (КРК). Абірае ўласных старшыню, яго намесьніка і сакратара. Правярае дзейнасьць Рады і Прэзыдыюма на адпаведнасьць заканадаўству і Статуту. Вылучае прапановы на разгляд Рады[1].

Мінуўшчына

рэдагаваць

20 верасьня 1992 году адбыўся ўстаноўчы зьезд Беларускага саюзу афіцэраў (БСА), які зацьвердзіў Статут і абраў Раду на чале з генэрал-лейтэнантам Зьмітром Івановым. Зь лютага 2006 году Беларускі саюз афіцэраў уваходзіў у Рэспубліканскую каардынацыйную раду кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў (РКРКППГА)[4]. На 2010 году БСА налічваў звыш 23 000 чалавек у складзе звыш 200 першасных суполак, якія існавалі ў кожным горадзе і раёне Беларусі[2]. На лістапад 2013 году ў БСА было звыш 25 000 сябраў у складзе 274 першасных суполак. Таксама існавала 132 раённых, 15 гарадзкіх і 7 абласных радаў БСА[5].

25 сакавіка 2021 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 168, паводле якой БСА уваходзіў у Пералік грамадзкіх аб’яднаньняў, у дачыненьні якіх прымяняецца 0,1 базавай стаўкі пры арэндзе дзяржаўнай нерухомасьці[6].

Старшыні

рэдагаваць
  1. ^ а б Статут (рас.) // Мазырская раённая суполка БСА, 2020 г. Праверана 24 чэрвеня 2020 г.
  2. ^ а б в Гісторыя стварэньня (рас.) // Менская абласная суполка БСА, 2020 г. Праверана 24 чэрвеня 2020 г.
  3. ^ а б Яўген Мікульчык. Беларускі саюз афіцэраў // Ваенная энцыкляпэдыя Беларусі / гал.рэд. Ларыса Языковіч, маст. Віктар Ляхар. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2010. — С. 133-134. — 1136 с. — 2100 ас. — ISBN 978-985-11-0542-3
  4. ^ Зварот // Зьвязда : газэта. — 11 лютага 2006. — № 32 (25621). — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Вераніка Канюта. Армія глядзіць у заўтра // Зьвязда. — 23 лістапада 2013. — № 221 (27586). — С. 5.
  6. ^ Раман Галоўчанка. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2021 г. № 168 «Аб зьмяненьні пастановы Савета міністраў РБ ад 30 красавіка 2013 г. № 327» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 сакавіка 2021 г. Праверана 13 красавіка 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Кантакты (рас.) // Менская абласная суполка БСА, 2020 г. Праверана 24 чэрвеня 2020 г.
  • Пра Саюз (рас.) // Мазырская раённая суполка БСА, 2020 г. Праверана 24 чэрвеня 2020 г.