Беларускі банк малога бізнэсу

Закрытае акцыянэрнае таварыства «Белару́скі банк мало́га бі́знэсу» (скарочана ЗАТ Банк ББМБ) — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Спэцыялізацыя — банкаўскія паслугі дробнаму бізнэсу. Асноўны акцыянэр — холдынгавая кампанія Getin Holding (Польшча, 95,52%).

Беларускі банк малога бізнэсу
Тып Закрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 2008
Заснавальнікі
Краіна
Разьмяшчэньне Беларусь
Ключавыя фігуры Старшыня праўленьня Стывэн Джэймз Арлескі[1]
Галіна банкаўская
Прадукцыя банкаўскія паслугі

Дзейнасьць

рэдагаваць

Банк спэцыялізуецца на прадастаўленьні банкаўскіх паслугаў індывідуальным прадпрымальнікам, дробным і сярэднім прадпрыемствам і іхнім уладальнікам[2]. Мае аддзяленьні ў Барысаве, Берасьці, Віцебску, Горадні, Лідзе, Магілёве і Менску[3].

Акцыянэры: Getin Holding (Польшча, 95,52%).

Рэквізыты

рэдагаваць

Юрыдычны адрас: Менск, вул. Сурганава, 28.

S.W.I.F.T. BBSB BY2X; БІК 153001840; УНП 807000201; АКПА 378219965000.

Тэлекс: 252075 BBSB BY[4].

Мінуўшчына

рэдагаваць

Дамова пра стварэньне ЗАТ «Беларускі банк малога бізнэсу» падпісаная 12 сьнежня 2007 у Менску з удзелам наступных арганізацыяў-заснавальніц:

Банк зарэгістраваны пастановаю Нацыянальнага банка Беларусі №119 ад 28 жніўня 2008 року[6]. Урачыстае адкрыцьцё банка адбылося ў кастрычніку 2008 году[7].

18 кастрычніка 2013 року 95,52% акцыяў замежных уладальнікаў былі прададзеныя банкаўскай холдынгавай кампаніі Getin Holding[8], якая ўжо валодае ў Беларусі банкам Ідэя Банк.

  1. ^ Склад Праўленьня Пра банк → Агульная інфармацыя. Беларускі Банк Малога Бізнэсу. Праверана 15 ліпеня 2013 г.
  2. ^ Місія Банка Пра банк → Агульная інфармацыя. Беларускі Банк Малога Бізнэсу. Праверана 15 ліпеня 2013 г.
  3. ^ Структурныя падраздзяленні Банка Пра банк. Беларускі Банк Малога Бізнэсу. Праверана 15 ліпеня 2013 г.
  4. ^ Рэквізіты Пра банк → Агульная інфармацыя. Беларускі Банк Малога Бізнэсу. Праверана 15 ліпеня 2013 г.
  5. ^ Акцыянэры Банка Пра банк → Агульная інфармацыя. Беларускі Банк Малога Бізнэсу. Праверана 15 ліпеня 2013 г.
  6. ^ Гісторыя Банка Пра банк → Агульная інфармацыя. Беларускі Банк Малога Бізнэсу. Праверана 15 ліпеня 2013 г.
  7. ^ Малый бизнес получил свой банк // 7 дней. — 2008. — № 41. — С. 2.
  8. ^ Смена акционеров ЗАО «Банк ББМБ» (рас.) Новости Белорусского Банка Малого Бизнеса. Беларускі Банк Малога Бізнэсу (21 кастрычніка 2013). Праверана 21 кастрычніка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць