Ідэя Банк

беларускі камэрцыйны банк

Закрытае акцыйнае таварыства «Ідэ́я Банк» — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь, які існаваў у 2004—2021 гадох. Асноўны акцыянэр — фінансавы холдынг «Getin International S.a.r.l.» (Люксэмбург) — 99,999%, бэнэфіцыярны ўласьнік — Лешак Чарнецкі (Польшча)[4]. Статутны фонд — 40 000 285,80 руб. (2019)[5].

Ідэя Банк
Выява лягатыпу
Тып ЗАТ
Заснаваная 2004
Краіна
Разьмяшчэньне Беларусь Беларусь 220034 Менск, вул. З. Бядулі, 11
Закрытая 1 лістапада 2021[1]
Ключавыя фігуры старшыня праўленьня Алена Папушава[2]
Галіна банкаўская сфэра
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Чысты прыбытак 38,6 млрд руб. (2012)[3]
Матчына кампанія Getin Holding[d]

Рэквізыты

рэдагаваць

БІК SOMABY22, УНП 807000122, АКПА 37638364.

S.W.I.F.T.: SOMA BY 22.

Рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры №807000122.

Тэлекс: 252340 SOMBB BY.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Зарэгістраваны пастановаю Нацыянальнага банка Беларусі №58 ад 24 красавіка 2004 року пад назваю ЗАТ «Юніёнбанк»[6]. Меў 100%-вы замежны (расейска-латвійскі) капітал. 1 чэрвеня 2004 перайменаваны ў ЗАТ «СОМБелБанк»[7][8].

У студзені 2008 року фінансавы холдынг «Getin International S.a.r.l.» (Люксэмбург) набыў 75,04% акцыяў банку ў папярэднага ўладальніка[9].

Ліцэнзія на зьдзяйсьненьне банкаўскай дзейнасьці №25 выдадзеная НБ РБ 13 лістапада 2008 року.

13 лютага 2013 зьмяніў назву на «Ідэя Банк»[8].

  1. ^ https://www.nbrb.by/press/11772
  2. ^ Управление ЗАО «Идея Банк» (рас.) О банке. Ідэя Банк. Праверана 18 лютага 2019 г.
  3. ^ Идея Банк ЗАО (рас.) Официальный рейтинг. InfoBank.By. Праверана 19 красавіка 2013 г.
  4. ^ Акционеры (рас.) О банке. Ідэя Банк. Праверана 18 лютага 2019 г.
  5. ^ Раскрытие информации (рас.) О банке. Ідэя Банк. Праверана 18 лютага 2019 г.
  6. ^ Н.В.Лузгин. (19 студзеня 2007) Письмо Национального банка Республики Беларусь от 3 мая 2004 г. №29-12/89 «О регистрации банка» (рас.) Банк законов Праверана 19 красавіка 2013 г.
  7. ^ ЗАО «ЮнионБанк» переименован в ЗАО «СОМБелБанк» (рас.) AFN. УП «Ньюс-Релиз» (4 чэрвеня 2004). Праверана 19 красавіка 2013 г.
  8. ^ а б Зьвесткі пра зьмяненьні найменьняў банкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 01.01.2000 па стане на 19.04.2013 (рас.) Банкаўская сыстэма. НБ РБПраверана 19 красавіка 2013 г.
  9. ^ Getin Holding S.A. купил 75,04% акций ЗАО «Сомбелбанк» (рас.) // Ідэя Банк, 11 лютага 2011 г. Праверана 19 красавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць