Беларуская думка (1960)

(Перанакіравана з «Беларуская думка (ЗША)»)

«Беларуская думка» — грамадзка-палітычны й літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаецца з 1960 у Нью-Ёрку — Саўт-Рывэры (ЗША) на беларускай мове Беларускім выдавецкім таварыствам. Рэдактар М. Кавыль. Па стане на 2014 год выйшла 72 нумары.

Беларуская думка
Тэматыка літаратура, мастацтва, палітыка
Пэрыядычнасьць штогод
Краіна Злучаныя Штаты Амэрыкі
Адрас Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі
Выдавец Беларускае выдаваецкае таварыства
Галоўны рэдактар Міхась Кавыль
Дата заснаваньня 1960
Мова беларуская


Адстойвае ідэі незалежнасьці Беларусі, інфармуе пра жыцьцё беларускае эміграцыі. Друкуе ўспаміны, палемічныя артыкулы, творы беларускіх пісьменьнікаў і пісьменьнікаў беларускага замежжа. Распаўсюджваецца ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Польшчы, Беларусі.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць