Беларуская гімназія ў Клецку
Беларуская гімназія ў Клецку — навучальная ўстанова ў Клецку, якая дзейнічала ў 1924—1931 гг. за часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі[2][3].
Беларуская гімназія ў Клецку | |
Gimnazjum Białoruskie w Klecku | |
Настаўнікі Клецкай гімназіі ў 1931 годзе. Зьлева направа — Рыгор Якубёнак, Мікола Чарнецкі, Вячаслаў Арэнь, Мікола Рудакевіч[1] | |
Заснаваная | 1924 |
---|---|
Зачыненая | 1931 |
Дырэктар | Рыгор Якубёнак |
Навучэнцаў | 200 |
Адрас | Другая Рэч Паспалітая, Клецак, вул. Татарская, 4 (1926—1931) |
Геаграфічныя каардынаты | 53°03′44.82″ пн. ш. 26°38′11.16″ у. д. / 53.06245° пн. ш. 26.6364333° у. д.Каардынаты: 53°03′44.82″ пн. ш. 26°38′11.16″ у. д. / 53.06245° пн. ш. 26.6364333° у. д. |
Беларуская гімназія ў Клецку |
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваная (спачатку 1—4 клясы) ў 1924 годзе пад ціскам беларускай грамадзкасьці, пасьля заступніцтва паслоў Сейму, у тым ліку Браніслава Тарашкевіча, а таксама дзякуючы самаахвярным дзеяньням Язэпа Шнаркевіча.
Месьцілася па адрасе: вул. Татарская, 4. Існавала на ахвяраваньні і аптаце вучняў. Дырэктарам усесь час быў Рыгор Якубёнак.
У розны час тут працавалі выкладчыкамі: Вячаслаў Арэнь, Антон Валынчык, Я. Драчан, А. Кішкель, Ю. Мушкат, Мікола Рудакевіч, В. Русак, В. Сініцына, Мікола Чарнецкі, Рыгор Якубёнак і інш. Пры гімназіі існаваў літаратурны гурток, які пасьля пераўтварыўся ў літаратурна-мастацкі, а таксама хор i аркестар, ставіліся спэктаклі па творах Голубка.[4][5][6]
У 1926 быў арганізаваны інтэрнат для гімназістаў.
У 1927 мела 8 асноўных клясаў і адну падрыхтоўчую, дзе навучалася каля 200 гімназістаў.
У 1930/1931 навучальным годзе налічвала 160 вучняў.
У 1931 школа была ліквідаваная польскімі ўладамі на хвалі барацьбы зь беларускім рухам. За тры выпускі гімназіі яе скончыла 46 навучэнцаў.
Вядомыя навучэнцы
рэдагаваць- Міхал Вітушка — беларускі палітычны дзяяч, кіраўнік беларускага антысавецкага руху.
- Анатоль Іверс — беларускі паэт.
- Міхаіл Мінкевіч — беларускі грамадзкі і дзяржаўны дзеяч, міністар асьветы БССР у 1968–1985 гадах.
- Аляксандар Шыдлоўскі — беларускі кампазытар.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сяргей Чыгрын. Лёс настаўнікаў Клецкай беларускай гімназіі. // Краязнаўчая газета : газэта. — 2023, чэрвень. — № 22 (939). — С. 1, 3.
- ^ «Беларуская гімназія ў Клецку». // Сялянская праўда : газэта. — 1924, 28 верасьня. — № 1. — С. 3, 4.
- ^ Абвестка. // Сялянская праўда : газэта. — 1924, 5 кастрычніка. — № 3. — С. 4.
- ^ Дзед з пад Клецку. Спэктакль у Клецку. // Беларуская слова : газэта. — 25 кастрычніка 1927. — № 35 (64). — С. 4.
- ^ Сокал В. Клецкая гімназія // Беларуская мінуўшчына : часопіс. — 1994. — № 4. — С. 28—31.
- ^ Барыс Баль. Ён працаваў у Наваградскай і Клецкай беларускіх гімназіях. (бел.) — Беларускае Радыё Рацыя 23.07.2021.
Літаратура
рэдагаваць- Кірыл Ананька. Культурна-асветніцкае жыццё беларускіх гімназій у Заходняй Беларусі (1921 - 1939 гг.) / галоўны рэдактар Александар Корзюк // Беларускі гістарычны часопіс : навукова-тэарэтычны, навукова-мэтадычны часопіс. — Менск: Адукацыя і выхаваньне, 2023, лістапад. — № 11 (292). — С. 52—57. — ISSN 1993-1999.
- Вабішчэвіч А. М. Асвета ў Заходняй Беларусі (1921—1939): Манаграфія. — Берасьце: Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя А. С. Пушкіна, 2004. — С. —. — 115 с. — 100 ас. — ISBN 985-473-117-0
- Вабішчэвіч А. М. Беларускія гімназіі ў культурна-асветніцкім і грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі (1920-1930-я гг.) (бел.) // Беларускі гістарычны зборнік, Białoruskie Zeszyty Historyczne : часопіс. — 2002. — № 18. — С. 78 — 90.
- Вабішчэвіч А. М. Нацыянальная школа ў Заходняй Беларусі (1921—1939). (бел.) // Беларускі гістарычны часопіс : навуковы, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс. — 1994. — № 2. — С. 38—46.
- Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі / Рэдкал.: Сьцяпан Умрэйка і інш.. — Мінск: Народная асвета, 1968 (1969). — 621 с. — 4000 ас.
- Сокал, В. Клецкая гімназія. // Беларуская мінуўшчына : часопіс. — 1994. — № 4. — С. 28—31.
- Сяргей Чыгрын. Лёс настаўнікаў Клецкай беларускай гімназіі. // Краязнаўчая газета : газэта. — 2023, чэрвень. — № 22 (939). — С. 1, 3.
- Wanda Paprocka. Szkolnictwo białoruskie na kresach wschodnich. (пол.) // Etnografia Polska : czasopismo naukowe. — Warszawa: 1998. — Т. XLII. — № 1—2. — С. 51—72. — ISSN 00471-1861 PL 00471-1861.
- Stefania Walasek. Losy Gimnazjum Białoruskiego w Klecku (пол.) // Acta Baltico-Slavica : Archeologia, Historia, Ethnographia et Linguarum Scientia. — 1996. — № 23. — С. 125—130.