Белазёраўцы
Белазёраўцы[1] — вёска ў Геранёнскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Белазёраўцы лац. Biełazioraŭcy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Іўеўскі |
Сельсавет: | Геранёнскі |
Насельніцтва: | 43 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231338 |
СААТА: | 4229807011 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°2′9″ пн. ш. 25°35′58″ у. д. / 54.03583° пн. ш. 25.59944° у. д.Каардынаты: 54°2′9″ пн. ш. 25°35′58″ у. д. / 54.03583° пн. ш. 25.59944° у. д. |
± Белазёраўцы |
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX — пачатку XX ст. вёска ў Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 45 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Бэрдаўшчына памешчыка Э.Умястоўскага. У 1905 г. 229 жыхароў, 169 дзесяцін зямлі, непадалёку знаходзілася карчма, 5 жыхароў, 2 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 29 двароў, 191 жыхар.
У 1921-1939 гг. у Ліпніскай гміне Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 39 двароў, 176 жыхароў.
3 1940 г. у Івейскім раёне. Дзейнічала пачатковая школа. У 1951 г. створаны калгас «Чырвоны Кастрычнік». 3 1956 г. у калгасе імя Ф.Э.Дзяржынскага, затым у калгасе імя У.І.Леніна. 3 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. у Геранёнскім сельсаветах. У 1970 г. 144 жыхары. Потым у складзе калгаса «Сураж».
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 43 чалавекі[2]
- 1999 год — 71 чалавек, 37 двароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) Сустракаецца таксама варыянт Белазо́раўцы
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Іўеўскі раён. — Менск: Белта, 2002.