Бачэшнікі

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Бачэ́шнікі[1] — вёска ў Лаздунскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Бачэшнікі
лац. Bačešniki
Хата ў вёсцы
Хата ў вёсцы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Лаздунскі
Насельніцтва: 100 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231337
СААТА: 4229820011
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°58′58″ пн. ш. 25°56′34″ у. д. / 53.98278° пн. ш. 25.94278° у. д. / 53.98278; 25.94278Каардынаты: 53°58′58″ пн. ш. 25°56′34″ у. д. / 53.98278° пн. ш. 25.94278° у. д. / 53.98278; 25.94278
Бачэшнікі на мапе Беларусі ±
Бачэшнікі
Бачэшнікі
Бачэшнікі
Бачэшнікі
Бачэшнікі
Бачэшнікі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

У XVII стагодзьдзі сяло і маёнтак у Дудзкім старостве Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1690 г. у маёнтку 2 дымы, уласнасьць Хрыстафора Гарбачэўскага. У 1735 г. адносіліся да Трабскай парафіі. У 1789 г. у сяле 23 дымы, 201 валока зямлі, каралеўская дзяржава. Двор Бачэшнікі на той час аб’ядноўваў жылы дом, бровар, гумно, абору, хлявы, стайню, вазоўню, адрыну і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Уласнасьць М. Абуховіча.

У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. вёска і фальварак у Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 79 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць. У 1901 г. адкрыта школа граматы. У 1905 г. 330 жыхароў, 343 дзесяціны зямлі, у фальварку (належаў Швяйкоўскаму) 9 жыхароў, 68 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. у вёсцы 60 двароў, 283 жыхары, у фальварку 1 двор, 5 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (95 двароў, 454 жыхары), цэнтар сельсавету Юрацішкаўскага раёну. Працавалі пачатковая школа, хата-чытальня. 3 чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупаваная нямецкімі захопнікамі.

3 16 ліпеня 1954 г. у Лаздунскім сельсавеце. 3 20 студзеня 1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 335 жыхароў. Працаваў клюб, крама. Пасьля ў складзе калгасу імя С. М. Кірава. У 1999 г. 72 двары, 159 жыхароў.

Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 100 чалавек
  • 1999 год — 159 чалавек

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць
 
Капліца
  • Прыдарожная каплічка
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 226

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць