Батукі

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Батукі́[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.

Батукі
лац. Batyki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
СельсаветПасялковы савет: Трабскі сельсаветТрабскі
Насельніцтва: 17 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231352
СААТА: 4229851011
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°12′26″ пн. ш. 25°49′14″ у. д. / 54.20722° пн. ш. 25.82056° у. д. / 54.20722; 25.82056Каардынаты: 54°12′26″ пн. ш. 25°49′14″ у. д. / 54.20722° пн. ш. 25.82056° у. д. / 54.20722; 25.82056
Батукі на мапе Беларусі ±
Батукі
Батукі
Батукі
Батукі
Батукі
Батукі

Гісторыя

рэдагаваць

У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. 2 аднайменныя вёскі ў Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. у адной 18 рэвіскіх душ, у другой 24 рэвіскія душы, дзяржаўная ўласнасьць, адносіліся да казённага маёнтку. Паводле перапісу 1897 г., у першай вёсцы 41 жыхар, у другой 84 жыхары. Зямельныя надзелы складалі 279 дзесяцін. У 1909 г. у адной зь вёсак 20 двароў, 130 жыхароў, у другой 8 двароў, 50 жыхароў.

У 1921−1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

3 12.10.1940 г. вёскі Батукі (35 двароў, 169 жыхароў) і Батукі Зарэчныя (10 двароў, 52 жыхары) у Чэневіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1950 г. арганізаваны калгас імя В. І. Чапаева. 3 1956 г. у калгасе імя К. Я. Варашылава. 3 2.12.1959 г. у Трабскім сельсавеце. 3 1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 137 жыхароў. Потым у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы».

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 17 чалавек[2]
  • 1999 — 32 чалавекі, 21 двор
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf).
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Іўеўскі раён. — Мінск: Белта, 2002.

Глядзіце таксама

рэдагаваць