Весялоўка

(Перанакіравана з «Басіялаўка»)

Весялоўка, Басіялаўка — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночнай частцы места, на правым беразе Сьвіслачы.

Сядзіба Браўдэраў, 1930 р.

На паўднёвы захад ад Басіялаўкі пачынаецца Людамонт, на паўночны захад — Кальварышкі і Крупцы, на ўсход — Пярэспа[1][2].

Тапонім Басіялаўка мае татарскае паходжаньне — гістарычна гэтую мясцовасьць насялялі беларускія татары. Відаць, з прычыны непразрыстай (з пункту гледжаньня беларускай мовы) этымалёгіі ў дакумэнтах менскіх ураднікаў сустракаюцца розныя формы назвы: Басіялаўка, Бейсалаўка, Басалаўка, Бесіялаўка. Пазьней назва мясцовасьці натуральным чынам трансфармавалася да больш этымалягічна празрыстай Весялоўкі[3].

Гісторыя

рэдагаваць
 
Жаночыя курсы ў сядзібе, 1930 р.

Фальварак Басіялаўка ўпершыню ўпамінаецца ў XVIII ст. У 1703 року ксёндз М. Круковіч набыў яго ў валоданьне Менскага кляштару бэнэдыктынаў[4].

У чэрвені 1875 року фэрму ў Весялоўцы выкупіў прускі садавод Ю. Голаш, які ўзяўся за арганізацыю штучнага садаводзтва. Увосень таго ж року тут збудавал жылы дом, аранжарэю і цяпліцу, завялі парнікі, гадавальнікі пладовых і іншых пародаў дрэваў і кустоў. У 1883 року фэрма займала 36 дзесяцінаў, прадукцыя прадавалася ў краме на Захараўскай вуліцы (дом Кругліка)[5]. У пачатку XX ст. да Весялоўкі далучылі Кальварышкі[6].

У красавіку 1919 року ў былым маёнтку банкіра Браўдэра ў Весялоўцы заснавалі адну зь першых у Беларускай ССР моладзевых камунаў. З ініцыятывы савецкіх уладаў тут распачала працу калёнія працоўнай моладзі імя Г. Фейгіна, якая налічвала каля 500 чалавек[7]. У 1930 року дзенічалі жаночыя курсы[8]. На 1970 рок Весялоўка была цэнтрам калектыўнай гаспадаркі «Савецкая Беларусь» і ўваходзіла ў склад Ждановіцкага сельсавету Менскага раёну, тут было 192 двары і 800 жыхароў[9]. У 1972 року вёска ўвайшла ў межы Менску. У гэты час тут існавалі вуліцы Алейная (па далучэньні да места назву зьмянілі на Садовы завулак), Крывая, Набярэжная і Садовая. У пачатку 1980-х рокаў пры будаваньні разьвязкі АрлоўскаяПаркавая магістраль і выстаўнога цэнтру БелЭкспа будынкі вёскі трапілі пад знос.

Прыкладна да 2010-х рокаў у Менску існавалі 1-ы і 2-гі Басіялаўскія завулкі, якія па ўпарадкаваньні мясцовасьці сталі часткай парку Перамогі. На поўнач ад іх, вакол выстаўнога комплексу БелЭкспа, знаходзілася другая частка прадмесьця, якую неафіцыйна называюць Весялоўкай[a].

  1. ^ На 2021 рок пазначаецца адпаведнай назвай на электронных мапах OpenStreetMap і Яндэкс.Мапы.
  1. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 196—197.
  2. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 550—551.
  3. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 229—230.
  4. ^ Дзянісаў У. Менскі кляштар бенедыкцінцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 292.
  5. ^ Памятная книжка Минской губерніи на 1884 г. — Минскъ. Типо-Литографія Р. Дворжецъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1883. С. 256.
  6. ^ Сацукевіч І. Вёскі і пасёлкі, што ўвайшлі ў склад Мінска //
  7. ^ Гужалоўскі А. Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917—1929 гг. — Менск, 2017. С. 85.
  8. ^ Каапэрацыя БССР. № 4—5, 1930. С. 76.
  9. ^ Минск: энцикл. справочник. — Минск, 1983. С. 119.

Літаратура

рэдагаваць
  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Куркоў І. Мінск незнаёмы. 1920—1940. — Менск: Ураджай, 2002. — 240 с. ISBN 985-04-0533-X.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
  • Минск: энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць