Кальварышкі
Кальварышкі — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночна-заходняй частцы места, на правым беразе ракі Сьвіслачы.
Фальварак Кальварышкі ўзьнік побач зь Весялоўкай, ягоная назва тлумачыцца як «маленькая кальварыя»[1].
У 1700 року стольнік і падстароста менскі Антоні Тэадор Ваньковіч ахвяраваў Кальварышкі Менскаму кляштару баніфратаў. У той час фальварак налічваў 1 валоку і 15 моргаў ворнай зямлі, а таксама зьмяшчаў комплекс жылых і гаспадарчых пабудоваў[2].
У 1846 року Часлаў, бацька Станіслава Манюшкі, адлюстраваў на сваім малюнку выбіраньне бульбы ў Кальварышках.
У пачатку XX ст. Кальварышкі далучылі да Весялоўкі[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 230.
- ^ Дзянісаў У. Менскі кляштар баніфратаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 291.
- ^ Сацукевіч І. Вёскі і пасёлкі, што ўвайшлі ў склад Мінска //
Літаратура
рэдагаваць- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.