Парк Перамогі (Менск)

Парк
Парк Перамогі
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°55′25.32″ пн. ш. 27°32′8.73″ у. д. / 53.9237° пн. ш. 27.5357583° у. д. / 53.9237; 27.5357583Каардынаты: 53°55′25.32″ пн. ш. 27°32′8.73″ у. д. / 53.9237° пн. ш. 27.5357583° у. д. / 53.9237; 27.5357583
Дата заснаваньня 1945
Парк Перамогі на мапе Беларусі
Парк Перамогі
Парк Перамогі
Парк Перамогі
Парк Перамогі на Вікісховішчы

Парк Перамогі — буйнейшы парк гораду Менску. Месьціцца ў Цэнтральным раёне Менску побач з вадасховішчам Камсамольскае возера. Абмежаваны праспэктамі Пераможцаў і Машэрава, вуліцамі Арлоўская й Старавіленскім трактам. Плошча парку займае 200 га. Зьяўляецца часткай водна-зялёнага дыямэтру сталіцы.

Закладзены ў 1945 годзе ў гонар Перамогі над нацысцкай Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне. Адкрыты пасьля рэканструкцыі ў 2010 годзе.

На невялікім пагорку ў пачатку парку Перамогі, на перакрыжаваньні праспэктаў Пераможцаў і Машэрава месьціцца комплекс Менск — горад-герой. У красавіку 2010 году за комплексам пачалося будаўніцтва новага будынку Музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мяркуецца, што музэй адкрыецца 9 траўня 2014 году[1].

Крыніцы й заўвагі

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.
  • Парк Победы: синтез монументального и паркового искусства / Анна Аксенова // Архитектура и строительство: научно-технический журнал. — 2010. — №6. — С. 34—39.