Баршчоўка (Добрускі раён)
Баршчо́ўка[1] — вёска ў Добрускім раёне Гомельскай вобласьці. Баршчоўка ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Баршчоўскага сельсавету. Насельніцтва 724 чал. (2004).
Баршчоўка | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Добрускі |
Сельсавет: | Баршчоўскі |
Насельніцтва: | 724 (2004) |
Тэлефонны код: | +375 2333 |
Паштовы індэкс: | 247087 |
Аўтамабільны код: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°13′ пн. ш. 31°34′ у. д. / 52.217° пн. ш. 31.567° у. д.Каардынаты: 52°13′ пн. ш. 31°34′ у. д. / 52.217° пн. ш. 31.567° у. д. |
Баршчоўка на мапе Беларусі Баршчоўка |
Знаходзіцца за 40 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру Добруш, за 60 км ад Гомелю, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Церахоўка, разьмешчанай на лініі Гомель — Бахмач, каля шашы Церахоўка — Гомель Р124.
На поўначы вёска мяжуе з урочышчам Асіньнік.
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніцаў вёска вядомая з XVI ст. і знаходзілася ў складзе Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага і зьяўлялася ўладаньнем Чартарыйскіх. Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1776 року зьмяшчала карчму, вёска знаходзілася ў валоданьні графа П. Румянцава-Задунайскага. З 1834 року ўладаньне графа І. Паскевіча. У 1788 року ў складзе Гомельскай воласьці Беліцкага павету. У 1816 року ў Зэфэльдзкай эканоміі Гомельскага маёнтку. У 1870 року адкрылася Міхайлаўская царква, працавала крупадрабнілка. У 1885 року — 6 ветракоў, хлебазапасны магазын. У 1897 року дзейнічалі царкоўна-прыходзкая школа, хлебазапасны магазын, карчма.
З 8 сьнежня 1926 року зьяўляецца цэнтрам Баршчоўскага сельсавету Краснабудзкага, з 4 жніўня 1927 року Церахоўскага, з 25 сьнежня 1962 року Добрускага раёнаў Гомельскай акругі, з 20 лютага 1938 року Гомельскай вобласьці.
У 1930 року савецкія ўлады стварылі калгас «Рух наперад». У вёсцы знаходзіліся 3 ветракі, кавальня, конная крупадрабнілка, шорная майстэрня. Побач месьціўся саўгас «Пралетар».
Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў верасьні 1943 року спалілі 382 двары і забілі 24 мірныя жыхары, а ўсяго за часы акупацыі 32 чалавекі. У баі за вёску ў верасьні 1943 року загінула 11 савецкіх жаўнераў, якіх пахавалі ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі. На франтах загінулі 219 жыхароў вёскі.
У 1974 року ў Баршчоўку перасяліліся жыхары мястэчка Чырвоная Знамянка.
У склад Баршчоўскага сельсавету да 1997 року ўваходзіў цяпер ня існы пасёлак Вясёлы.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1776 — 322 жыхара, 39 двароў.
- 1788 — 400 жыхароў.
- 1816 — 540 жыхароў, 129 двароў.
- 1834 — 896 жыхароў, 169 двароў.
- 1885 — 1057 жыхароў, 174 двары.
- 1897 — 197 двароў (паводле перапісу).
- 1908 — 1779 жыхароў, 352 двары.
- 1940 — 415 двароў.
- 1959 — 1223 жыхары (паводле перапісу).
- 2004 — 724 жыхары, 299 двароў.
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы працуюць сярэдняя школа, Дом культуры, 2 бібліятэкі, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленьне сувязі, крама, кравецкая майстэрня.
Забудова
рэдагавацьУ вёсцы 299 жылых хат (2004). Пляноўка складаецца са зьлёгку выгінастай, доўгай вуліцы з шыротнай скіраванасьцю, якую пасярэдзіне перасякае прасталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У 1990—1992 роках улады збудавалі цагляныя хаты на 100 сем’яў, у якія перасялілі жыхароў з забруджаных пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыяў.
Эканоміка
рэдагавацьЦэнтар калгасу «Перамога».
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьСтрачаная спадчына
рэдагаваць- Фальварак
- Царква Сьв. Міхала Арханёла
Вядомыя выхадцы
рэдагаваць- Цімох Вострыкаў (1922—2007) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.