Барташ Капустка
Барташ Капустка (па-польску: Bartosz Kapustka; нар. 23 сьнежня 1996 году) — польскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Легія».
Барташ Капустка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 23 сьнежня 1996[1] (27 гадоў) | |
Рост | 179 см | |
Вага | 67 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Легія | |
Нумар | 67 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2016 2016—2020 2017—2018 2018—2019 2020— |
Краковія Лэстэр Сіці → Фрайбург (арэнда) → Аўд-Гэвэрлі (арэнда) Легія |
60 (6) 0 (0) 7 (1) 21 (3) 91 (13) |
Зборныя | ||
2015— | Польшча | 15 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьЗапачаткаваў сваю кар’еру ў кастрычніку 2012 году, калі быў пераведзены ў асноўную каманду «Краковіі»[3].
Пасьля чэмпіянату Эўропы 2016 году, дзе няблага згуляў за зборную сваёй краіны, быў заўважаны замежнымі клюбамі. У жніўні 2016 году Капустка склаў працоўную дамову з ангельскім клюбам «Лэстэр Сіці» за 7,5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Кантракт гульца быў разьлічаны на пяць гадоў[4]. У якасьці матывацыі да пераходу Капустка адзначыў, што жадаў бы працаваць з Кляўдыё Раньеры[5]. Сам жа Раньеры прызнаваўся, што быў няпэўны, калі паляк будзе гатовы згуляць у Прэм’ер-лізе[6]. 7 студзеня 2017 году гулец дэбютаваў у складзе каманды ў матчы трэцяга раўнду Кубка Ангельшчыны супраць «Эвэртану», выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне замест Марка Олбрайтана. 8 лютага 2017 году гулец згулаў у паўторным матчы чацьвертага раўнду кубка краіны супраць «Дэрбі Каўнці», гуляючы ў цэнтры нападу пад нападнікам Агмэдам Муса[7]. Капустка зрабіў 47 дакрананьняў і два перахопы, перш чым быў заменены Рыядам Марэзам на 81-й хвіліне.
Ня маючы гульнявой практыкі, гулец быў накіраваны ў арэнды спачатку ў нямецкім «Фрайбургу», а потым бэльгійскім «Аўд-Гавэрлі». 13 жніўня 2020 году Капустка вярнуўся ў Польшчы, далучыўшыся да «Легіі». Ужо 22 жніўня згуляў у матчы першага туру чэмпіянату супраць «Ракава». 29 лістапада ўлучыў першы мяч у кашулі сталічнай каманды ў браму суперніка, засмуціўшы брамніка «Пяста»[8]. У ліпені 2021 году атрымаў цяжкую траўму, якая выключыла спартоўца з футболу на 8—9 месяцаў[9].
Міжнародная
рэдагаваць7 верасьня 2015 году Капустка дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Польшчы ў матчы супраць зборнай Гібральтару, замяніўшы Якуба Блашчыкоўскага. У дэбютнай сустрэчы забіў свой першы гол[10]. У падрыхтоўчы час перад пачаткам чэмпіянату Эўропы 2016 году Капустка стаў удзельнікам бойкі ля начнога клюбу, у выніку якой атрымаў траўмы. Па інцыдэнце ён асабіста патэлефанаваў галоўнаму трэнэру зборнай Адаму Навалку, каб папрасіць прабачэньня[11]. У рэшце рэшт Капустка застаўся ў складзе і прадэманстраваў выдатную гульню ў стартавым матчы, у якім польская дружына перамагла каманду зборнай Паўночнай Ірляндыі[11].
Дасягненьні
рэдагаваць«Легія»:
- Чэмпіён Польшчы: 2021
- Уладальнік Кубка Польшчы: 2023
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Bartosz Kapustka // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ^ «Bartek Kapustka włączony do kadry pierwszej drużyny!». KS Cracovia.
- ^ «Bartosz Kapustka: Leicester City sign Poland winger». BBC Sport.
- ^ «Bartosz Kapustka explains why he wants move to Leicester». Sky Sports.
- ^ «Leicester City recruitment under fire as Claudio Ranieri admits £7.5m signing is not ready for Premier League» The Telegraph
- ^ «Leicester City fans react on Twitter to Bartosz Kapustka’s performance». HITC Sport.
- ^ «Bartosz Kapustka Plus 500 Zawodnikiem Meczu z Piastem Gliwice». Legia Warszawa.
- ^ «Dramat Bartosza Kapustki. Oficjalnie: Piłkarz Legii w tym roku już nie zagra!» Sport.pl.
- ^ «Lewandowski’s Poland in for 'fierce fight'». UEFA.
- ^ а б «A new star is born: Poland teenager Kapustka lights up Northern Ireland win». Goal.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball