Ford Motor Company
Ford Motor Company (па-беларуску: Форд Мотар Компані) — амэрыканская аўтамабілебудаўнічая кампанія, вытворца аўтамабіляў маркі «Форд». Займае 7 месца ў сьпісе найбуйнейшых публічных амэрыканскіх кампаніяў Fortune 1000 2007 году і 12 месца ў сьпісе найбуйнейшых сусьветных карпарацыяў Fortune Global 500 2007 году (сьпісы складаліся па памеры выручкі 2006 году). Штаб-кватэра — у горадзе Дырбарн (прыгарад Дэтройту, штат Мічыган).
![]() | |
![]() | |
Тып | публічная кампанія |
---|---|
Лістынг на біржы | NYSE: F |
Дэвіз | «Едзьце далей» |
Заснаваная | 16 чэрвеня 1903 (119 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Генры Форд |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Дырбарн, Мічыган, ЗША |
Ключавыя фігуры | Ўільям Форд |
Галіна | аўтамабільная |
Прадукцыя | аўтамабілі |
Абарачэньне | ![]() |
Апэрацыйны прыбытак | ![]() |
Чысты прыбытак | ![]() |
Лік супрацоўнікаў | 181 000 (2013) |
Даччыныя кампаніі | «Лінкальн» |
Вытворчасьць Ford у БеларусіРэдагаваць
- Асноўны артыкул: Вытворчасьць Ford у Беларусі
З 1997 па 2000 гады на заводзе «Форд Юніён» у вёсцы Апчак пад Менскам зьбіраліся камэрцыйныя аўтамабілі Ford Transit і легкавыя Ford Escort. Магутнасьці заводу дазвалялі зьбіраць да 6000 машынаў штогод. 12 траўня вытворчасьць аўтамабіляў была спыненая ў сувязі зь нізкім попытам на прадукцыю. Агулам за амаль тры гады на беларускім заводзе былі сабраныя 3660 машынаў Ford.
РэклямаРэдагаваць
У чэрвені 2011 году ў Беларусі адбылася першая рэклямная кампанія прадпрыемства на беларускай мове[2].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Global Research Identifier Database (анг.) — 2015.
- ^ Fоrd пачаў гаварыць па-беларуску // Зьвязда : газэта. — 11 чэрвеня 2011. — № 108 (26981). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Ford Motor Company — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Форд у Беларусі(рас.)