Баранаўка (Жлобінскі раён)
Бара́наўка[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. На рацэ Окра. Уваходзіць у склад Стараруднянскага сельсавету. Насельніцтва 7 чал. (2004). Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 80 км ад Гомелю.
Баранаўка | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Стараруднянскі |
Насельніцтва: | 7 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°47′36″ пн. ш. 30°12′25″ у. д. / 52.79333° пн. ш. 30.20694° у. д.Каардынаты: 52°47′36″ пн. ш. 30°12′25″ у. д. / 52.79333° пн. ш. 30.20694° у. д. |
Баранаўка на мапе Беларусі Баранаўка |
Каля вёскі ёсьць паклады жалезьняку. Побач аўтадарога Баранавічы — Гомель. Пляніроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сядзібамі.
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як ваколіца ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1909 годзе жыхары валодалі 90 дзесяцінамі зямлі, у Стараруднянскай воласьці. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Іскра», працавала кузьня. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў сьнежні 1943 году нямецка-фашысцкія карнікі спалілі 22 двары, забілі 2 жыхароў. 17 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя С. М. Кірава (цэнтар — вёска Старая Рудня).
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 — 19 двароў, 152 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1925 — 29 жыхароў; 1959 — 100 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 7 гаспадарак, 7 жыхароў[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.