Баляслаў Манкевіч
Балясла́ў Манке́віч (15 чэрвеня 1905, Караліна — 16 траўня 1995, Варшава) — беларускі і польскі журналіст, перакладнік, эспэрантыст.
Баляслаў Манкевіч | |
Дата нараджэньня | 15 чэрвеня 1905[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 16 траўня 1995[1] (89 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | карэспандэнт, рэдактар, перакладнік |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Манкевіч.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў Караліне, што пад Рубяжэвічамі (цяпер у Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці) ў каталіцкай сям’і. Скончыў сямігодку ў Койданаве. У 1926—1928 роках навучаўся на двухгадовых настаўніцкіх курсах у Менску. Сям’ю раскулачылі і саслалі ў РСФСР, а Баляслаў Манкевіч пайшоў на службу ў Чырвонай Арміі. Дэмабілізаваны ў лютым 1929 року[3].
Уновы з 14 на 15 ліпеня 1930 року разам з братам перайшоў польска-савецкую граніцу ў Коласаве, каб пазьбегнуць арышту. У 1931—1932 роках служыў у войску, пасьля ўладкаваўся рэфэрэнтам у варшаўскі офіс авіякампаніі «Лёт»[3].
У 1938 здаў экстэрнам іспыты на атэстат сталасьці(d) і паступіў у Акадэмію палітычных навук(d) (скончыў у 1949 року)[3].
У часы нямецкай акупацыі працаваў у дэлегатуры Беларускага камітэту ў Белай-Падляскай.
З 1952 — рэдактар, намесьнік кіраўніка рэдакцыі Дзяржаўнага школьнага выдавецтва ПНР[3].
Уваходзіў у склад варшаўскага гуртка Беларускага грамадзка-культурнага таварыства. З 1956 — карэспандэнт тыднёвіку «Ніва». У студзені 1957 року стаў першым старшынём Беларускага выдавецкага камітэту[4]. У 1958 абраны Генэральным сакратаром Польскага зьвязу эспэрантыстаў(d) і рэдактарам штомесячніку «Польскі эспэрантыст(d)» (на эспэранта: Pola Esperantisto)[3].
Быў сябрам праграмнай камісіі школаў зь беларускай мовай навучаньня, старшынём экзамэнацыйнай камісіі па беларускай мове пры Міністэрстве ўнутраных справаў Польшчы, рэдактарам праграмаў па навучаньні беларускай мовы ў Міністэрстве асьветы Польшчы[3].
У 1961—1971 — супрацоўнік Цэнтральнага зьвязу ашчадна-пазыковых каапэратываў. Пасьля сыходу на пэнсію працягваў перакладніцкую дзейнасьць.
Дзейнасьць
рэдагавацьПрацуючы ў Дзяржаўным школьным выдавецтве, стаў рэдактарам 45 падручнікаў для беларускіх школ на Беласточчыне. 12 зь іх Баляслаў Манкевіч пераклаў на беларускую мову[3].
Браў удзел у працы над «Падручным польска-беларускім слоўнікам» (1962).
Пераклаў на польскую мову аповесьці Івана Пташнікава «Лонва» (1975), «Тартак» (1977), «Найдорф» (1979). Удзельнічаў у выданьні кнігі нарысаў «Малыя героі вялікай вайны» (польск. Mali bohaterowie wielkiej wojny; 1989)[3].
На эспэранта пераклаў даведнік «Polando: Geografio. Historio. Kulturo. Mallongaj informoj» (1959, разам з Андрэем Райскім), «Varsovio rekonstruita» (1962), «Enkondukto al ekumenaj problemoj» (1978), «La Dia avarulo» (1979)[3].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Віталь Луба(d). Ніўскія карэспандэнты-эспэрантысты // Ніва : тыднёвік беларусаў у Польшчы. — Беласток: 26 ліпеня 2009. — № 30 (2776). — ISSN 0546-1960.
- Міра Лукша. Вось такія былі пачаткі „Нівы“ // Ніва : тыднёвік беларусаў у Польшчы. — Беласток: 15 студзеня 2006. — № 3 (2592). — ISSN 0546-1960.