Балькаўшчына

вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Балькаўшчы́на[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сьвірскага сельсавету.

Балькаўшчына
трансьліт. Baĺkaŭščyna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Сьвірскі
Насельніцтва: 57 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222387
СААТА: 6240874026
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°52′25″ пн. ш. 26°27′13″ у. д. / 54.87361° пн. ш. 26.45361° у. д. / 54.87361; 26.45361Каардынаты: 54°52′25″ пн. ш. 26°27′13″ у. д. / 54.87361° пн. ш. 26.45361° у. д. / 54.87361; 26.45361
Балькаўшчына на мапе Беларусі ±
Балькаўшчына
Балькаўшчына
Балькаўшчына
Балькаўшчына
Балькаўшчына
Балькаўшчына

Гісторыя

рэдагаваць

У 1760 г. маёнтак Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1868 годзе вёска Сьвірскай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, 28 двароў, 199 жыхароў. У 1904 годзе ў вёсцы 312 жыхароў, у 1907 г. — 56 двароў, 352 жыхары.

З 12.10.1940 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце Сьвірскага раёна Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 05.08.1954 г. у Шэметаўскім сельсавеце, з 31.08.1959 г. у Мядзельскім раёне, з 20.01.1960 г. Менскай вобласьці, з 10.05.1960 г. у Сьвірскім гарпасялковым Савеце.

У 1949 г. арганізаваны калгас імя В. Васілеўскай. З 1960 вёска ў складзе саўгасу «Сьвір» (цэнтар — Сьвір), з 04.09.1991 г — калгасу «Сьвір».

У 2013 годзе Сьвірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Балькаўшчына ўвайшла ў склад Сьвірскага сельсавету[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1960 год — 266 жыхароў
  • 1997 год — 44 двары, 84 жыхары
  • 2009 год — 57 чалавек[3]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Пастанова Менскага абласнога Савете дэпутатаў № 234 ад 28 траўня 2013 г. «Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Менскай вобласьці» Архівавана 11 снежня 2013.  (рас.)
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі