Бакары Санья (па-француску: Bacary Sagna; нарадзіўся 14 лютага 1983 году, Санс, Францыя) — былы францускі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Францыі.

Бакары Санья
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лютага 1983(1983-02-14)[1][2][3] (41 год)
Рост 176 см
Вага 73 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2007
2007—2014
2014—2017
2018
2018—2020
Асэр
Арсэнал
Манчэстэр Сіці
Бэнэвэнта
Манрэаль Імпэкт
87 (0)
213 (4)
54 (0)
13 (1)
35 (2)
Зборныя
2007—2016 Францыя 65 (0)

Клюбная кар’ера рэдагаваць

«Асэр» рэдагаваць

Бакары Санья згуляў за «Асэр» 87 матчы ў чэмпіянаце Францыі і быў уключаны ў склад, які перамог у розыгрышы Кубка Францыі ў 2005 годзе. Таксама ён гуляў у Кубку УЭФА ў кожным з трох сэзонаў, калі ён быў футбалістам асноўнага складу. Бакары згуляў 17 матчаў у гэтым турніры. Таксама ён быў уключаны ў сымбалічную зборную чэмпіянату Францыі як правы абаронца.

«Арсэнал» рэдагаваць

12 ліпеня 2007 году Бакары Санья перайшоў з «Асэру» ў лёнданскі «Арсэнал». Яму далі футболку пад нумарам 3, якую да яго насіў Эшлі Коўл, які перашоў у лёнданскі «Чэлсі». 19 ліпеня ён дэбютаваў за новы клюб у таварыскім матчы супраць турэцкага клюбу «Генчлербірлігі», які «Арсэнал» перайграў зь лікам 3:0. У Прэм’ер-Лізе Санья выйшаў адразу ў першам туры ў матчы супраць «Фулгэму», дзе «кананіры» былі мацней зь лікам 2:1. Санья ў большасьці выпадкаў гуляе правага абаронцу, але таксама можа згуляць і ў цэнтры, і на левым флянзе, і нават у паўабароне. Са сваім прыходам, ён зрушыў свайго новага аднаклюбніка Эманюэля Эбуэ на ролю правага паўабаронцы.

3 лютага 2008 году Бакары Санья стаў аўтарам галявой перадачы на Эманюэля Адэбаёра ў гульні супраць «Манчэстэр Сіці», матч скончыўся перамогай «Арсэналу» зь лікам 3:1. 23 сакавіка 2008 году Бакары забіў свой першы гол у складзе «кананіраў». Пасьля падачы кутняга ён прабіў галавой у браму лёнданскага «Чэлсі». Аднак гэты гол ня выратаваў «Арсэнал» ад паразы зь лікам 1:2.

2 кастрычніка 2011 году ў матчы супраць «Тотэнгэм Готспур» атрымаў пералом малой галёначнай косткі правай нагі й прапусьціў тры месяцы.

«Манчэстэр Сіці» рэдагаваць

13 чэрвеня 2014 году было абвешчана пра пераход Санья ў клюб «Манчэстэр Сіці». Бакары стаў першым падпісаньнем «Сіці» ў летнім міжсэзоньні, падпісаўшы трохгадовы кантракт. Француз узяў сабе кашулю з 3 нумарам, які ён меў у «Арсэнале»[4].

Міжнародныя выступы рэдагаваць

Бакары атрымаў запрашэньне ў зборную Францыі 22 жніўня 2007 году на таварыскі матч супраць зборнай Славаччыны, дзе французы былі мацнейшымі зь лікам 1:0. Санья выйшаў на замену Франсуа Клеру пасьля гадзіны гульні.

Дасягненьні рэдагаваць

«Асэр»:

«Арсэнал»:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Bacary Sagna // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в BAKARI SAGNA // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Bakari Sagna // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Bacary Sagna: Manchester City agree to sign Arsenal defender. BBC Sport

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць