Франсуа Клер
Франсуа Клер (па-француску: François Clerc; нарадзіўся 18 красавіка 1983 году, Бург-ан-Брэс, Францыя) — былы францускі футбаліст, выступаў на пазыцыі правага абаронцы.
Франсуа Клер | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 красавіка 1983[1][2] (41 год) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2010 2004—2005 2010—2012 2012—2016 2016—2018 |
Алімпік Ліён → Тулюза (арэнда) Ніцца Сэнт-Эт’ен Газэлек Аячча |
78 (1) 7 (0) 61 (5) 85 (3) 25 (2) |
Зборныя | ||
2006—2008 | Францыя | 13 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьФрансуа далучыўся да моладзевай каманды ліёнскага «Алімпіку», але сэзон 2004—2005 гадоў правёў у арэндзе ў клюбе «Тулюза». Разам з Антані Рэвэерам змагаўся за пазыцыю правага абаронцы ў камандзе, але некаторыя матчы з абмежаваным посьпехам гуляў на пазыцыі правага паўабарнцы пры выкарыстаньні схемы 4-3-3. Улетку 2010 году пакінуў Ліён пасьля сканчэньня кантракту.
1 верасьня 2010 году пачаў трэнэравацца разам зь «Ніццай», зь якой правёў два сэзоны. 9 ліпеня 2012 году Клер падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам «Сэнт-Эт’ен»[3].
Міжнародная
рэдагавацьКлер атрымаў запрашэньне ў зборную Францыі на таварыскую гульню супраць зборнай Славеніі, аднак дэбютаваў толькі ў гульні супраць зборнай Фарэрскіх астравоў 11 кастрычніка 2006 году, калі французы былі мацней зь лікам 5:0.
Дасягненьні
рэдагавацьЛіён:
- Чэмпіён Францыі: 2006, 2007, 2008
- Уладальнік Кубка Францыі: 2008
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2006, 2007
Сэнт-Эт’ен:
- Уладальнік Кубка францускай лігі: 2013
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в François Clerc // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в FRANCOIS CLERC // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Saint-Etienne : François Clerc (Nice) pour trois ans (off.). Foot-national.com.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьФрансуа Клер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на transfermarkt.co.uk