Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Гданьск)

Касьцёл Сьвятой Марыі ці Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — касьцёл у Гданьску, які мясцовыя жыхары лічаць найбуйнейшай цаглянай царквой у сьвеце.

Агульны выгляд базылікі

Храм быў пабудаваны ў XIII—XVI стагодзьдзях у строгім гатычным стылі і зьяўляецца яркім узорам цаглянай готыкі. Даўжыня будынку — 105 м, шырыня — 66 м, унутры яго магло знаходзіцца да 25 тысячаў чалавек. Да 1945 году году гэта была найбуйнейшая лютэранская царква ў сьвеце. У 1945 годзе пры баях за Гданьск будынку была нанесена шкода, абвалілася частка скляпеньняў. Пасьля Другой сусьветнай вайны пачалася рэканструкцыя храму, у 1947 годзе быў адноўлены дах, некаторыя скляпеньні былі адноўленыя ў бетоне. У 1955 годзе храм быў наноў асьвечаны і зноў стаў каталіцкім, а ў 1965 годзе булай Папы касьцёл стаў базылікай.

У храме традыцыйна знаходзіўся трыпціх «Страшны суд» Ганса Мэмлінга.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Царква Святой Марыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў