Бадзені

вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Бадзе́ні[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.

Бадзені
трансьліт. Badzieni
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Слабадзкі
Насельніцтва: 19 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222393
СААТА: 6240845004
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°54′1″ пн. ш. 27°8′18″ у. д. / 54.90028° пн. ш. 27.13833° у. д. / 54.90028; 27.13833Каардынаты: 54°54′1″ пн. ш. 27°8′18″ у. д. / 54.90028° пн. ш. 27.13833° у. д. / 54.90028; 27.13833
Бадзені на мапе Беларусі ±
Бадзені
Бадзені
Бадзені
Бадзені
Бадзені
Бадзені

Гісторыя

рэдагаваць

У 1770 годзе вёска Мядзельскага стараства Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва, 12 сем’яў. У 1868 годзе ў Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 10 двароў, 96 жыхароў. У 1904 годзе налічвала 172 жыхароў, у 1908 годзе — 205 жыхароў.

У 1921 годзе вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва, 38 двароў, 202 жыхароў.

З 12.10.1940 году у Дзягільскім сельсавеце Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 21.05.1951 г. у Старагабскім сельсавеце, з 20.01.1960 г. у Менскай вобласьці. У 1940 годзе 38 двароў, 189 жыхароў.

У 1948 годзе створаны калгас імя Молатава. З 19.04.1954 г. вёска ў складзе калгасу «Шлях Ільіча» (цэнтар — вёска Зані).

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Старагабскага сельсавету[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1921 год — 38 двароў, 202 жыхароў[3]
  • 1960 год — 158 жыхароў
  • 1997 год — 22 двары, 39 жыхароў
  • 2009 год — 19 чалавек[4]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  3. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 28.
  4. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі