Кім Мін-Джэ (футбаліст)

паўднёвакарэйскі футбаліст

Кім Мін-Джэ (па-карэйску: 김민재; нар. 15 лістапада 1996 году) — паўднёвакарэйскі футбаліст, цэнтральны абаронца нямецкага футбольнага клюбу «Баварыя» і нацыянальнай зборнай Рэспублікі Карэя, былы гулец італьянскага клюбу «Напалі». Мімаходзь, ёсьць вядомы тым, што стаў найдаражэйшым футбалістам з Азіі ў гісторыі гэтага кшталту спорту з коштам трансферу 50 мільёнаў эўра, абмінуўшы такім чынам Сёю Накадзіму, японскага футбаліста з турэцкага футбольнага клюбу «Антальяспор», які дагэтуль трымаў рэкорд на кошт трансферу 35 мільёнаў эўра [2][3].

Кім Мін-Джэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 лістапада 1996(1996-11-15)[1] (28 гадоў)
Рост 190 см
Вага 86 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Баварыя
Нумар 3
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2017
2017—2019
2019—2021
2021—2022
2022—2023
2023—
К’ёнджу КГНП
Чонбук Хёндэ Мотарз
Бэйцзін Гоань
Фэнэрбахчэ
Напалі
Баварыя
17 (0)
52 (3)
45 (0)
31 (1)
35 (2)
36 (2)
Зборныя
2017— Рэспубліка Карэя 67 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
22 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 лістапада 2024.

Раней далучыўся да нэапальскага клюбу, каб замяніць Каліду Кулібалі, які сышоў у «Чэлсі». У другім месяцы свайго знаходжаньня ў Італіі абаронца быў абраны гульцом месяцу Сэрыі А[4]. Да гэтага пасьпяхова выступаў у турэцкай Супэрлізе, абараняючы колеры стамбулькага «Фэнэрбахчэ». Вылучаецца высокім паказьнікам перамог у адзінаборствах, а таксама фізычнай сілай і хуткасьцю.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Чонбук Хёндэ Мотарз»:

«Напалі»:

  1. ^ а б в Min-jae Kim // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ «Minjae Kim: The dream of every footballer». Bundesliga.
  3. ^ «5 most expensive Asian players in football history». Sportskeeda. 21 July 2021. Retrieved 19 July 2023.
  4. ^ «Min-jae Kim EA Sports Player of the Month for September». Serie A.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць