Клермон-Фэран
Клермон-Фэран (па-француску: Clermont-Ferrand, па-аксытанску: Clarmont d'Auvèrnhe) — горад на поўдні цэнтральнай частцы Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Пюі-дэ-Дом у рэгіёне Авэрнь-Рона-Альпы (да 1 студзеня 2016 зьяўляўся адміністрацыйным цэнтрам рэгіёну Авэрнь). Насельніцтва 142 686 чалавек (на 2016 год).
Клермон-Фэран | |||||
Clermont-Ferrand | |||||
| |||||
Рэгіён: | Авэрнь-Рона-Альпы | ||||
Дэпартамэнт: | Пюі-дэ-Дом | ||||
Плошча: | 42,67 км² | ||||
Вышыня: | 358 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 142686 (2016) | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 63000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°46′50″ пн. ш. 3°05′15″ у. д. / 45.78056° пн. ш. 3.0875° у. д.Каардынаты: 45°46′50″ пн. ш. 3°05′15″ у. д. / 45.78056° пн. ш. 3.0875° у. д. | ||||
Клермон-Фэран на мапе Францыі ![]() ![]() Клермон-Фэран | |||||
![]() | |||||
http://www.ville-clermont-ferrand.fr |
ГеаграфіяРэдагаваць
Горад разьмешчаны на гэтак званым Цэнтральным масіве, на вышыні парадку 410 мэтраў над узроўнем мора. У навакольлях шмат гор грады Пюі, у тым ліку патухлых вульканаў. Каля гораду разьмешчаны курортны гарадок Руая (франц. Royat). Таксама побач з Клермон-Фэранам знаходзіцца вульканалягічны парк «Вульканія».
ГісторыяРэдагаваць
Сталіца Авэрні яшчэ да прыходу рымлянаў была буйным цэнтрам зямлі галаў. Грэцкі гісторык Страбон згадвае горад як Нэмэс. Выхадцам гэтых месцаў лічыцца правадыр галаў Вэрцынгеторыкс; ягоную статую на цэнтральнай плошчы вылепіў Бартольдзі. Лічыцца, што дзесьці ў ваколіцах гораду Вэрцынгеторыкс нанёс рымлянам адчувальную паразу пры Герговіі.
Назва Клермонт або Клермон (Clarmontis; ад лац. Augustonemetum) сустракаецца ў аналах каралеўства франкаў пад 761 годам. Кіраўніком гораду ў раньняе Сярэднявечча быў біскуп. Клермон быў месцам правядзеньня двух царкоўных сабораў — у 535 і 1095 гадох, на Другім Клермонскім саборы папа Урбан II заклікаў сваю паству выступіць у крыжовы паход.
Графы Авэрнь беспасьпяхова спрабавалі адабраць Клермон у царкоўнікаў і зрабіць сталіцай сваіх земляў. Страціўшы надзею дамагчыся мэты, яны заснавалі побач другі горад — Манфэран. На працягу стагодзьдзяў Манфэран супернічаў з Клермон, пакуль нарэшце ня быў зьведзены да статусу ягонага прадмесьця. Здвоены горад атрымаў назву «Клермон-Фэран».
ЭканомікаРэдагаваць
У горадзе разьмешчана штаб-кватэра сусьветна вядомага вытворцы шынаў Michelin; у горадзе разьмешчаны шэраг прадпрыемстваў кампаніі. Таксама маюцца прадпрыемствы машынабудаўнічай, тэкстыльнай, паліграфічнай, папяровай, хімічнай, харчовай прамысловасьці.
Гарады-сябрыРэдагаваць
- Абэрдын, Шатляндыя, Вялікабрытанія (з 1955)
- Солфард , Ангельшчына, Вялікабрытанія
- Рэгенсбург , Нямеччына (з 1969)
- Гомель, Беларусь
- Аўеда , Гішпанія
- Норт-Кўінслэнд , Аўстралія
- Брага , Партугалія
- Норман, Аклагома, ЗША
- Аем, Габон
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Клермон-Фэран — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |