Асое
Асо́е[1] — пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шапілаўскага сельсавету. Насельніцтва 4 чал. (2010). Знаходзіцца за 16 км на паўночны ўсход ад места Жлобін, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Хальч (лінія Жлобін — Гомель), за 110 км ад Гомелю.
Асое | |
Першыя згадкі: | 1920-я |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Шапілаўскі |
Насельніцтва: | 4 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2334 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°59′22″ пн. ш. 30°13′32″ у. д. / 52.98944° пн. ш. 30.22556° у. д.Каардынаты: 52°59′22″ пн. ш. 30°13′32″ у. д. / 52.98944° пн. ш. 30.22556° у. д. |
± Асое |
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваны ў пачатку 1920-х перасяленцамі з суседніх вёсак на былых абшарніцкіх землях. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў лістападзе 1943 году акупанты цалкам спалілі мястэчка і забілі 1 жыхара. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Сьвітанак» (цэнтар — вёска Шапілава).
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1940 — 28 двароў, 125 жыхароў; 1959 — 49 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 9 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 4 гаспадаркі, 4 жыхары[2]; 2010 — 4 жыхары
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.