Арцём Каралёк
Арцём Міхайлавіч Каралёк (нар. 20 лютага 1996 году) — беларускі гандбаліст. Майстар спорту Беларусі[1]. Лінейны польскага клюбу «Вівэ» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Арцём Каралёк | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 лютага 1996 (28 гадоў) | |
Рост | 196 см | |
Вага | 105 кг | |
Пазыцыя | лінейны | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Вівэ Кельцы | |
Нумар | 50 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
—2014 | Кронан | |
2014—2016 | СКА Менск | |
2016—2018 | Сэн-Рафаэль[d] | |
2018— | Вівэ Кельцы | |
Зборныя | ||
2013— | Беларусь |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьУ 2014–2016 гадах быў гульцом менскага СКА, зь якім стаў віцэ-чэмпіёнам Беларусі ў сэзонах 2014—2015 і 2015—2016 гадоў. Пагатоў, у сэзоне 2014—2015 гадоў у складзе сталічнікаў стаў пераможцам Балтыйскай гандбольнай лігі, дзе згуляў 9 матчаў і закінуў 32 галы. У якасьці гульца менскай каманды таксама браў удзел у Кубку ЭГФ, у якім агулам закінуў 65 мячоў.
У лістападзе 2016 году прыяднаўся да франукскага клюбу «Сэн-Рафаэль». У пачатковым сэзоне згуляў 13 матчаў у найвышэйшай лізе Францыі і зарабіў на свой рахунак 32 галы, а ў Кубку ЭГФ згуляў у 10 матчах і закінуў 15 мячоў, дакрочыўшы з сваёй камандай да фіналу чатырох. Падчас вырашальных матчаў у сустрэчы за трэцяе месца супраць «Магдэбургу» 21 траўня 2017 году ўлучыў тры мячы ў браму суперніка. У наступным сэзоне згуляў ужо болей матчаў, закінуўшы ў два разы больш мячоў (60). Як і ў папярэднім сэзоне таксама браў удзел у розыгрышы Кубка ЭГФ, у якіх за 12 матчаў закінуў 41 гол, зноў выйшаўшы з сваёй камандай у фінал чатырох, дзе ў фінальным матчы супраць «Фюксэ» 20 траўня 2018 году адзначыўся чатырма галамі.
У ліпені 2018 году далучыўся да польскага «Вівэ», зь якім падпісаў чатырохгадовы кантракт. Зьвесткі аб пераходзе сталі вядомымі на пачатку кастрычніка 2017 году[2]. Дэбютаваў у польскай Супэрлізе 31 жніўня 2018 году ў матчы супраць апольскай «Гвардыі» (36:26), у якім закінуў чатыры галы. Упершыню згуляў у Лізе чэмпіёнаў 15 верасьня 2018 году матчы супраць вугорскага «Вэспрэма». Сустрэча скончылася няўдала для кельчанаў, бо польскія гандбалісты зьведалі паразу зь лікам 27:29. Каралёк тройчы пацэліў у браму суперніка. У сэзоне 2018—2019 гадоў, у якім ён стаў пераможцам чэмпіянату Польшчы, гулец правёў 29 матчаў і закінў 103 галы[3], а таксама быў намінаваны на ўзнагароду найлепшага лінейнага лігі[4]. У Лізе чэмпіёнаў у сэзоне 2018—2019 гадоў спартовец згуляў у 20 матчах, закінуўшы 65 галоў, у тым ліку шэсьць у матчы за трэці радок супраць «Барсэлёны» (35:40). У сэзонах 2020—2021 і 2021—2022 гадоў быў прызнаны найлепшым лінейным польскага першынства. Таксама быў прызнаны самым каштоўным гульцом фіналу чатырох Лігі чэмпіёнаў 2021—2022 гадоў. У 2022 годзе быў названы найлепшым спартоўцам краіны паводле вэрсіі выданьня «Прессбол».
Міжнародная
рэдагавацьУжо юнаком прыцягваўся да зборных краіны розных узростаў, у тым ліку браў удзел у моладзевым чэмпіянаце сьвету ў Бразыліі ў 2015 годзе, дзе стаў чацьвертым бамбардзірам турніру.
У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў у 2013 годзе. У 2016 годзе браў удзел у чэмпіянаце Эўропы, які ладзіўся ў Польшчы. У чатырох гульнях турніру закінуў восем галоў. У 2017 годзе згуляў на чэмпіянаце сьвету ў Францыі, дзе стаў найлепшым бамбардзірам дружыны, закінуўшы за 6 матчаў і 37 галоў. У 2018 годзе на чэмпіянаце Эўропы ў Харватыі згуляў 6 матчаў і зарабіў 17 галоў.
Статыстыка
рэдагавацьЗборная Беларусі | ||
---|---|---|
Рок | Гульні | Галы |
2013 | 2 | 6 |
2014 | 0 | 0 |
2015 | 11 | 33 |
2016 | 15 | 34 |
2017 | ? | ? |
2018 | 18 | 55 |
Агулам | 61 | 204 |
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на бачыне БФГ (рас.)
- Профіль на бачыне ЭГФ (анг.)
- Профіль на бачыне «Сэн-Рафаэлю» (фр.)
- Арцём Каралёк у Facebook