Кронан Горадня

беларускі гандбольны клюб

«Кронан» — беларускі гандбольны клюб, які прадстаўляе горад Горадню.

Кронан

Поўная назва Гандбольны клюб «Кронан»
Заснаваны 1 студзеня 2006
Месцазнаходжаньне ГорадняБеларусь
Чэмпіянат Супэрліга
2023—2024 3 месца
Форма
Клюбныя колеры          
Спасылкі
Афіцыйная бачына
(абнаўленьне: 13 кастрычніка 2024)

Гісторыя

рэдагаваць

Гісторыя мужчынскага клюбу павязаная з жаночым клюбам «Гараднічанка». Менавіта на грунце гэтага клюбу 2 лістапада 2005 году быў створаны «Кронан». Назва навастворанай каманды была прапанаваная старшынём абласной фэдэрацыі гандболу Міхаіл Шабан. Спасылаючыся на гістарычныя зьвесткі, ён даводзіў, што ў старажытныя часы раку Нёман называлі Хронасам альбо Кронанам. Паўсталая каманда запачаткавала свае выступы ў айчынным чэмпіянаце ў сэзоне 2006—2007 гадоў, але фінішавала толькі на 10-м радку. Наступныя гады не прынесла клюбу шмат посьпехаў. Толькі ў 2015 годзе каманда была ля п’едысталу, спыніўшыся на 4-м месцы пасьля БГК імя Мяшкова, СКА і «Гомля». Некалькі сэзонаў запар каманда займала чацьвертае месца, кожным разам прапускаючы наперад тыя ж самыя клюбы. Паводле вынікаў сэзону 2018—2019 гадоў «Кронан» упершыню стаў уладальнікам бронзавых мэдалёў. Гэты ж посьпех гарадзенцы здабылі ў сэзоне 2023—2024 гадоў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць