Робэрт Льюіс Стывэнсан
Ро́бэрт Лью́іс Сты́вэнсан (па-ангельску: Robert Louis Stevenson, пачаткова Robert Lewis Balfour Stevenson; 13 лістапада 1850, Эдынбург — 3 сьнежня 1894, Ваіліма, Самоа) — шатляндзкі пісьменьнік і паэт, галоўны прадстаўнік нэарамантызму ў ангельскай літаратуры. Аўтар прыгодніцкіх раманаў.
Робэрт Льюіс Стывэнсан | |
Robert Louis Stevenson | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Robert Lewis Balfour Stevenson |
Нарадзіўся | 13 лістапада 1850[1][2][3][…] |
Памёр | 3 сьнежня 1894[3][6][7][…] (44 гады) |
Пахаваны | |
Бацькі | Томас Стывенсан[d][9] Matilde Margaret Isabella Stevenson[d][10][9] |
Сужэнец | Fanny Stevenson[d][9] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт |
Гады творчасьці | 1866—1894 |
Жанр | нэарамантызм |
Мова | ангельская мова[11] |
Дэбют | «Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містэра Гайда» |
Подпіс | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Біяграфія
рэдагавацьСтывэнсан нарадзіўся ў Эдынбургу (Шатляндыя). Ягоны бацька, Томас Стывэнсан, і дзядуля, Робэрт Стывэнсан, былі архітэктарамі і інжынэрамі марскіх маякоў. Маці будучага паэта звалі Маргарэт Бэлфур. Пад час хрышчэньня атрымаў імя Робэрт Льюіс Бэлфур. Ад нараджэньня хлопчык меў слабае здароўе, ён хварэў на складаную форму сухотаў. Узімку ён праводзіў дні разам з сядзелкай, якая чытала яму Біблію. Улетку Робэрта таксама абмяжоўвалі ў гульнях на адкрытым паветры. Бацька марыў, што Робэрт будзе займацца радзіннай справай, тым больш што хлопчык меў здольнасьці да тэхнікі. Аднак пасьля школы малады чалавек паступіў у Эдынбурскі ўнівэрсытэт, дзе вырашыў вучыцца на юрыдычным факультэце (скончыў у 1875 годзе). Атрымаўшы адвакацкі дыплём, Стывэнсан не працаваў па спэцыяльнасьці з-за здароўя, а таксама з-за першых посьпехаў як пісьменьнік. Ва ўзросьце 18 гадоў Робэрт адмовіўся ад часткі «Бэлфур» у сваім імені, а ў слове «Льюіс» зьмяніў спосаб напісаньня з «Lewis» на «Louis», што не зьмяніла вымаўленьня.
У 1873—1879 гадах Стывэнсан жыў пераважна ў Францыі, дзе пазнаёміўся са шматлікімі францускімі мастакамі. У гэтыя гады ён зьдзейсьніў падарожжы па Францыі, Нямеччыне і сваёй Шатляндыі, вынікам якіх сталі дзьве кнігі «Падарожжа ўнутры краіны» (Іn Inland Voyage, 1878 год) і «Вандроўка аслом у Чэвэне» (Travels with a Donkey in the Cevennes, 1879). У францускай вёсцы Гроз пісьменьнік пазнаёміўся з Фаньні Осбарн, амэрыканкай, якая была старэйшая за яго на дзесяць гадоў. Разьвёўшыся з мужам, яна з трыма дзецьмі жыла ў Эўропе. Стывэнсан закахаўся і пасьля таго, як развод быў аформлены, 19 траўня 1880 году яны ажаніліся ў Сан-Францыска. Іхняе сумеснае жыцьцё суправаджалася бесперапынным клопатам Фаньні пра здароўе мужа. Стывэн пасябраваў зь яе дзецьмі, і празь некаторы час пасынак Сэмюэль Осбарн стаў сааўтарам трох ягоных кнігаў[12].
Практычна ўсё сваё наступнае жыцьцё Стывэнсан правёў у падарожжах, шукаючы лепшага клімату для свайго здароўя. Ён наведаў Швайцарыю, поўдзень Францыі, Борнмут (Ангельшчына), а ў 1887—1888 гадах жыў у Саранак-Лэйк, штат Нью-Ёрк. Турбуючыся пра сваё здароўе, а таксама жадаючы набыць больш матэрыялаў для сваіх твораў, Стывэнсан разам з жонкай, маці і пасынкам на яхце адправіўся ў паўднёвую частку Ціхага акіяна. Разам яны наведалі Маркіскія астравы, Туамоту, Таіці, Гаваі, Мікранэзію і Аўстралію, набылі ўчастак зямлі на Самоа, вырашыўшы тут застацца на працяглы час. Свой новы маёнтак Стывэнсан назваў «Ваіліма» (Пяцірэчча). Пісьменьнік зблізіўся з мясцовым насельніцтвам. Да гэтага пэрыяду жыцьця адносіцца ягоны твор «Восем гадоў у небясьпецы на Самоа» (A Footnote to History: Eight Years of Trouble in Samoa, 1893 год). Клімат выспы спрыяў здароўю Стывэнсана, аднак ён памёр 3 сьнежня 1894 году ад інсульту ў сваім маёнтку Ваіліма.
Творчасьць
рэдагавацьЯго першая кніга «Пэнтландскае паўстаньне», выйшла ў сьвет у 1866 годзе. Сусьветную вядомасьць Робэрт Стывэнсан атрымаў пасьля выхаду ў сьвет прыгодніцкага рамана «Выспа скарбаў» (Treasure Island) у 1883 годзе. Пасьля гэтага былі выданы гісторыка-прыгодніцкія раманы «Прынц Ота» (Prince Otto, 1885 год), «Выкрадзены» (Kidnapped, 1886 год), «Чорная страла» (The Black Arrow, 1888 год), «Уладар Балантрэ» (The Master of Ballantrae, 1889 год), «Катрыёна» (Catriona, 1893 год), «Сент-Іў» (St. Ives), які быў скончаны толькі пасьля сьмерці аўтара. Апошні раман Стывэнсана «Ўір Гэрмістан» (Weir of Hermiston) застаўся няскончаным. Акрамя гэтага Стывэнсан займаўся і напісаньнем вершаў, выдаўшы зборнікі вершаў «Дзіцячы кветнік вершаў» (1885 год) і «Баляды» (1890 год)[13].
На беларускую мову быў перакладзены твор Стывэнсана «Чортава бутэлька», пераклад Баляслава Грабінскага і Вітаўта Тумаша[14].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Robert Louis Stevenson (нід.)
- ^ Robert Louis Stevenson // Benezit Dictionary of Artists (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ а б Robert Louis Stevenson // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Стивенсон Роберт Льюис // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ http://web.archive.org/web/20170323092120/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/robert-louis-stevenson
- ^ Robert Louis Stevenson // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ Lundy D. R. Robert Lewis Balfour Stevenson // The Peerage (анг.)
- ^ https://hdl.handle.net/2027/uva.x000181966 — С. 179—184.
- ^ а б в Kindred Britain
- ^ Buchan A. Stevenson, Thomas (анг.) // Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. Lee — London: Smith, Elder & Co., 1885. — Vol. 54. — P. 255—56.
- ^ Stevenson, Robert Louis, 1850-1894 // CONOR.SI
- ^ Біяграфія Стывэнсана на fantlab.ru
- ^ Біяграфія Стывэнсана на www.peoples.ru
- ^ Мікола Панькоў. Хроніка беларускага жыцьця на чужыне (1945—1984). — Мн., 2001.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРобэрт Льюіс Стывэнсан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў