Артур Гротгер

Арту́р Гро́тгер (па-польску: Artur Grottger; 11 лістапада 1837, Атыневічы — 13 сьнежня 1867, Амэлі-лес-Баінс-Палалда) — польскі мастак, адзін з асноўных прадстаўнікоў плыні рамантызму ў польскім мастацтве, ілюстратар, аўтар сэрыі малюнкаў, прысьвечаных паўстаньню 1863—1864 гадоў[3].

Артур Гротгер
Artur Grottger foto.jpg
Імя пры нараджэньні Artur Grottger
Дата нараджэньня 11 лістапада 1837
Месца нараджэньня Атыневічы, цяпер Жыдачоўскі раён, Львоўская вобласьць
Дата сьмерці 13 сьнежня 1867
Месца сьмерці Амэлі-лес-Баінс-Палалда
Месца пахаваньня
Адукацыя школа мастацтваў (Кракаў), Венская акадэмія мастацтваў
Месца вучобы
Занятак маляр
Навуковая сфэра жывапіс
Плынь рамантызм
Працы «Прывітаньне Паўстанца», «Разьвітаньне з Паўстанцам», цыкль «Варшава» і цыкль «Варшава II», цыкль «Палёнія», цыкль «Lithuania»[2]

БіяграфіяРэдагаваць

Артур Гротгер нарадзіўся 11 лістапада 1837 году ў Атыневічах на Падольлі. Яго бацька Ян Ёсіф працаваў упраўляючым маёнтку Хілары Сімяноўскага і прымаў удзел у паўстаньні 1863—1864 гадоў у якасьці афіцэра 5 палка ўланаў «Варшаўскія дзеці». Ян Ёсіф так сама быў таленавітым мастаком, які вывучыўся мастацтву ў Венскай акадэміі мастацтваў. Менавіта ён даў свайму сыну першыя ўрокі маляваньня.

У адзінаццацігадовым узросьце Артур Гротгер пайшоў вучыцца ў майстэрню львоўскага мастака Яна Машкоўскага, дзе на доўгія гады пасябраваў з сынам настаўніка Марцэлем.

Вывучэньне мастацтва Артур працягваў у Школе мастацтваў у Кракаве, а ў 1855—1858 гадах у Венскай акадэміі мастацтваў. У Вене мастак правёў большую частку свайго жыцьця з 1854 да 1865 году. У гэты пэрыяд ён супрацоўнічаў з шматлікімі венскімі журналамі, такімі як «Museestunden», «Waldheim’s Illustierte Zeitung» і «Waldheim’s Illustierte Blatter», a так сама з польскім журналам «Postęp» Ёсіфа Ацецкага. У 1863 годзе Артур стаў рэдактарам «Postęp».

Падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў Гротгер удзельнічаў у дапамозе паўстанцам, якія зьбеглі з расейскага палону ў Аўстрыю. 23 студзеня 1863 году ў венскім доме Артура Гротгера быў арыштаваны паляк, які падазраваўся ва ўдзеле ў паўстаньні. Гротгер таксама быў абвінавачаны ўладамі ў рэвалюцыйнай дзейнасьці, пасьля чаго імпэратар Франц Ёсіф пазбавіў мастака стыпэндыі, у выніку чаго зьбяднеўшы Гротгер быў вымушаны ў ліпені 1865 году пакінуць Вену.

З-за фінансавых складанасьцяў Артур быў вымушаны вандраваць па Галіцыі, зарабляючы на жыцьцё маляваньнем партрэтаў. Аднак ў гэты ж зьявіліся найлепшыя творы мастака, выкананыя чорнай і белай крэйдай.

 
Магіла Артура Гротгера на Лычакоўскіх могілках у Львове

У 1866 годзе Артур Гротгер пазнаёміўся з 16-гадовай Вандай Мон, у якую імгненна закахаўся. У пагоні за прызнаньнем Гротгер накіраваўся ў Парыж, дзе змог скончыць цыкл малюнкаў «Вайна», які купіў аўстрыйскі прынц Франц. У студзені 1867 году, пакутуючы на пагаршэньне здароўя, Артур быў накіраваны дактарамі на курорт Амэлі-лес-Баінс-Палалда ў францускіх Пірэнэях, дзе ён памёр 13 студзеня 1867 году. Цела мастака было прывезенае ў Львоў 4 ліпеня 1868 году і пахаванае на Лычакаўскіх могілках.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Артур Гротгерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў