Армін Ляшэт

нямецкі палітык
(Перанакіравана з «Армін Лашэт»)

А́рмін Ля́шэт (па-нямецку: Armin Laschet; нар. 18 лютага 1961, Аахэн, ФРН) — нямецкі палітык, старшыня партыі Хрысьціянска-дэмакратычны саюз з 16 студзеня 2021 году, прэм’ер-міністар зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія (з 2017 году).

Армін Ляшэт
па-нямецку: Armin Laschet
10 лістапада 1994 — 26 кастрычніка 1998
з 9 чэрвеня 2010
27 чэрвеня 2017 — 25 кастрычніка 2021
Папярэднік Hannelore Kraft[d]
Наступнік Hendrik Wüst[d]
20 ліпеня 2004 — 29 чэрвеня 2005
20 ліпеня 1999 — 19 ліпеня 2004
9 сакавіка 2010 — 15 ліпеня 2010
1 студзеня 2019 — 2021
з 22 студзеня 2021
Папярэднік Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр
1989 — 2004
з 26 кастрычніка 2021
30 чэрвеня 2017 — 26 кастрычніка 2021
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 лютага 1961(1961-02-18)[1][2][3][…] (63 гады)
Партыя:
Сужэнец: Susanne Laschet[d][6]
Дзеці: Johannes Laschet[d]
Маці: Marcella Laschet[d][7]
Адукацыя:
Узнагароды:
Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 18-гадовым узросьце ўступіў у ХДС. У 1981 годзе скончыў школу ў сваім родным горадзе Аахэн і пачаў вывучаць права ва ўнівэрсытэтах Мюнхэну і Бону. У 1986 годзе таксама пачаў журналісцкую дзейнасьць — у прыватнасьці, працаваў карэспандэнтам рэдакцыі навін на баварскім тэлебачаньні Bayerisches Fernsehen. У 1987 годзе здаў першы дзяржаўны юрыдычны іспыт. Праз чатыры гады ён стаў галоўным рэдактарам газэты KirchenZeitung Aachen, з 1995 па 1999 год кіраваў выдавецтвам Einhard-Verlag.

Абраны новым старшынём нямецкай партыі Хрысьціянска-дэмакратычны саюз, якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю 16 студзеня 2021 году. Яго кандыдатуру падтрымалі ўдзельнікі двухдзённага партыйнага зьезду, які праходзіў у рэжыме відэаканфэрэнцыі[8]. Атрымаў у другім туры галасаваньня 521 голсасупраць 426, пададзеных за кансэрватара Фрыдрыха Мэрца[9].