Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр
Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр (па-нямецку: Annegret Kramp-Karrenbauer; народжаная Крамп; нарадзілася 9 жніўня 1962 году, Фёльклінгэн, Нямеччына) — нямецкі палітык, сябра Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу. Са жніўня 2011 году да лютага 2018 году Крамп-Карэнбаўэр займала пасаду прэм’ер-міністра зямлі Заарлянд, з чэрвеня 2011 году зьяўлялася старшынькай зямельнага аддзяленьня Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу ў Заарляндзе. Зь лістапада 2010 году ўваходзіла ў склад вышэйшае ўправы ХДС. З 26 лютага па 7 сьнежня 2018 году займала пасаду намесьніка старшыні ХДС. 7 сьнежня 2018 году Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр была абраная старшынькай ХДС[1][2].
Анэгрет Крамп-Карэнбаўэр | |
![]() | |
Старшыня ХДС | |
---|---|
7 сьнежня 2018 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Ангела Мэркель |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
7 жніўня 1962 (58 гадоў) Фёльклінген, ФРН |
Партыя: | ХДС |
Сужэнец: | Гэльмут Карэнбаўэр |
Дзеці: | 3 |
Адукацыя: | Саарскі ўнівэрсытэт і Трырскі ўніверсітэт[d] |
ПоглядыРэдагаваць
Погляды Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр поўнасьцю супадаюць з поглядамі Ангелы Мэркель.
— Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр лічыцца блізкай паплечніцай Мэркель, у яе дзеяньнях прыкметныя ўласьцівыя існаму канцлеру спакой і вытрымка. Многія назіральнікі параўноўваюць яе з Мэркель і называюць нават «кронпрынцэса» старшыні Кабінета міністраў.
— У чым новая кіраўніца нямецкай партыі ХДС падобная да Мэркель?[3]
Выбары на пасаду старшыні хадэкаўРэдагаваць
Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр была выбраная на пасаду старшыні хадэкаў Нямеччыны пад час галасаваньня. Яна набрала 517 галасоў з амаль тысячы паслоў зьезду ХДС[4]. Гэта 51,75 % галасоў. Яна перамагла Енса Шпана і Фрыдрыха Мэрца.
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Нарадзілася 9 жніўня 1962 году ў Нямеччыне. Яе тата — настаўнік, маці — хатняя гаспадыня. У 1981 годзе стала сябрам ХДС. У 1999 годзе стала паслом ў зямельным сойме зямлі Сар. У 2000 годзе стала начальнікам МУС зямлі Сар. Далей займала розныя пасады ва ўрадзе зямлі: па справах навучаньня, сям'і і культуры, па пытаньнях працы й занятасьці, правасуддзя, па справах навукі й дасьледваньняў. З 2010 году стала сябрам краёвае рады ХДС. З 2011 па 2018 узначальвала урад зямлі Сар. У 2018 годзе па просьбе А. Мэркель Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр стала генеральным сакратаром ХДС[5].
Няўдачы на пасадзе сташыні ХДСРэдагаваць
Выбары ў Эўрапарлямант пазалі падзеньне патрымкі ХДС сярод насельніцтва Нямеччыны[6].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Ангела Меркель афіцыйна пакінула пасаду кіраўніка ХДС
- ^ Новая лідар кіроўнай партыі Нямеччыны вельмі не любіць Пуціна
- ^ У чым новая кіраўніца нямецкай партыі ХДС падобная да Мэркель?
- ^ Новая лідар кіроўнай партыі Нямеччыны вельмі не любіць Пуціна
- ^ У чым новая кіраўніца нямецкай партыі ХДС падобная да Мэркель?
- ^ Мэркель расчараваная ў сваёй пераемніцы
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў