Фрыдрых Мэрц

нямецкі палітык

Фрыдрых Мэрц (па-нямецку: Friedrich Merz; нар. 11 лістапада 1955 году) — нямецкі палітык і лідэр Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу (ХДЗ). Валодае ня толькі роднай нямецкай мовай, але яшчэ размаўляе па-француску і па-ангельску[3].

Фрыдрых Мэрц
па-нямецку: Friedrich Merz
1989 — 1994
10 лістапада 1994 — 26 кастрычніка 1998
25 ліпеня 1989 — 18 ліпеня 1994
29 лютага 2000 — 24 верасьня 2002
з 26 кастрычніка 2021
18 кастрычніка 2005 — 27 кастрычніка 2009
17 кастрычніка 2002 — 18 кастрычніка 2005
26 кастрычніка 1998 — 17 кастрычніка 2002
з 22 студзеня 2022
Папярэднік Армін Ляшэт
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 11 лістапада 1955(1955-11-11)[1][2] (69 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
Выява аўтографу

Раньняе жыцьцё

рэдагаваць

Нарадзіўся 11 лістапада 1955 году ў мястэчку Брылян у Нямеччыне[4]. Ягоны бацька Ёахім працаваў судзьдзём і быў сябрам Хрысьціянска-дэмакратычны зьвязу. Ягоная маці паходзіла з францускіх гугенотаў, а дзед з матчынага боку быў мэрам Брыляну. Сам Фрыдрых ёсьць каталіком[5][6][7].

Па заканчэньні школы ў 1975 годзе Мэрц праходзіў вайсковую службу, стаўшы артылерыстам. З 1976 году вывучаў права дзякуючы стыпэндыі з Фонду Конрада Адэнаўэра спачатку ў Бонскім унівэрсытэце, а пазьней у Марбурскім унівэрсытэце. У Боне стаў сябрам рымска-каталіцкага студэнцкага брацтва, заснаванага ў 1844 годзе. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэтаў працаваў судзьдзём у Заарбрукене. У 1986 годзе ён пакінуў пасаду судзьдзі, каб з 1986 па 1989 гады працаваць праўнікам у Нямецкай асацыяцыі хімічнай прамысловасьці ў Боне і Франкфурце[8].

Кар’ера

рэдагаваць

Пачатак палітычнай дзейнасьці

рэдагаваць
 
Мэрц падчас выбарчай кампаніі ў Эўрапарлямэнт 1989 году.

У 1972 годзе, у веку сямнаццаці гадоў, стаў сябрам моладзевага крыла ХДЗ[4]. У 1980 годзе стаў прэзыдэнтам Брылянскага аддзяленьня моладзевай арганізацыі партыі. У 1989 годзе балятаваўся ад партыі ў Эўрапарлямэнт, стаўшы дэпутатам на адзін тэрмін да 1994 году. Уваходзіў у склад камітэту па эканамічных і валютных справах, а таксама быў залучаны ў дэлегацыю парлямэнту па сувязях з Мальтай. Пасьля фэдэральных выбараў у Нямеччыне ў 1994 годзе стаў дэпутатам Бундэстагу ад сваёй выбарчай акругі Гохзаўэрлянд. У першы тэрмін прыяднаўся да фінансавага камітэту.

У кастрычніку 1998 году Мэрц стаў віцэ-старшынём, а ў лютым 2000 году старшынём парлямэнцкай групы ХДЗ/ХСЗ (разам зь Міхаэлем Глёсам), замяніўшы на гэтай пасадзе Вольфганга Шойбле. У гэтай якасьці быў лідэрам апазыцыі ў Бундэстагу падчас першага тэрміну канцлера Гергарда Шрэдэра. Напярэдадні фэдэральных выбараў 2002 году Эдмунд Штойбэр улучыў Мэрца ў склад свайго ценявога кабінэту дзеля кампаніі хрысьціянскіх дэмакратаў. Мэрц быў экспэртам Штойбэра па фінансавых рынках і нацыянальным бюджэце[9]. У 2006 годзе быў адным зь дзевяці парлямэнтарыяў, якія падалі скаргу ў Фэдэральны канстытуцыйны суд супраць раскрыцьця дадатковых крыніцаў прыбыткаў, але скарга была безвыніковай[10]. У 2007 годзе Мэрц абвесьціў, што ня будзе балатавацца на палітычныя пасады на выбарах 2009 году.

Праца ў прыватным сэктары

рэдагаваць

Пасьля сыходу з палітыкі Мэрц працаваў карпаратыўным праўнікам. Сярод розных працаў уваходзіў у назіральныя рады аэрапорту Кёльн—Бон, футбольнага клюбу «Барусіі» (Дортмунд) і Нямецкай біржы. У 2012 годзе ён далучыўся да выбарчай групы Норбэрта Рэтгена на выбарах у Паўночным Райне — Вэстфаліі ў якасьці дарадцы па эканамічнай палітыцы[11].

Вяртаньне ў палітыку

рэдагаваць
 
У 2017 годзе на імпрэзе Мюнхэнскага міжнароднага прэсавага клюбу.

Пасьля таго, як Ангела Мэркель заявіла аб сваім намеры сысьці з пасады лідэра партыі ХДЗ, Мэрц абвесьціў, што будзе балятавацца на наступных выбарах кіраўніцтва партыі ў 2018 годзе[12]. Ягоную кандыдатуру прасоўваў Шойбле[13]. 7 сьнежня 2018 году ў другім туры выбараў лідэра Мэрц атрымаў паразу ад Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр[12][14]. У 2021 годзе ён яшчэ раз спрабаваў стаць старшынём партыі, але зноў ня даў рады. Напярэдадні фэдэральных выбараў ў 2021 годзе Патрык Зэнсбург ня здолеў заручыцца падтрымкай сваёй партыі. У выніку Мэрц замест гэтага замяніў яго, вярнуўшыся ў Бундэстаг пасьля 12-гадовай адсутнасьці[15].

У тым жа 2021 годзе адбыліся новыя выбары на пасаду лідэра партыі, дзе ўжо з трэцяй спробы палітык стаў старшынём партыі.

Мэрц займаецца пытаньнямі эканомікі, замежнай і сямейнай палітыкі ды бясьпекі. Ён характарызуе сябе як сацыяльна-кансэрватыўнага і эканамічна лібэральнага палітыка. Палітык разглядаецца як прадстаўнік традыцыйнага кансэрватыўнага і прадпрымальніцкага крылаў ХДЗ[16]. Будучы маладым палітыкам у 1970-х і 1980-х гадах, ён быў перакананым прыхільнікам-антыкамуністам. Ягоная кніга «Адважвайцеся на большы капіталізм» абараняе эканамічны лібэралізм. Мэрц быў старшынём асацыяцыі Атлянтык-Бруке, якая спрыяе нямецка-амэрыканскаму паразуменьню і атлянтызму і ёсьць перакананым прыхільнікам Эўрапейскага Зьвязу і НАТО. У той час як Мэрц, як лідэр апазыцыі, запатрабаваў ад нямецкага ўраду Оляфа Шольца паставіць нямецкія крылатыя ракеты Taurus ва Ўкраіну[17]. Сам ён заяўляў, што не абавязкова пастаўляў бы гэтыя ракеты, калі б сам быў канцлерам.

  1. ^ а б Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages
  2. ^ а б Friedrich Merz // Munzinger Personen (ням.)
  3. ^ «Friedrich Merz, Senior Counsel». Mayer Brown.
  4. ^ а б Lohse, Eckart; Berlin. «Friedrich Merz: this candidate does not fit onto a drink coaster». Faz.net.
  5. ^ «Friedrich Merz profile». Munzinger Online.
  6. ^ «Sauvigny». Deutsches Geschlechterbuch. Vol. 38.
  7. ^ «Merz bejubelt rechten Großvater». Die Tageszeitung: Taz. — С. 1.
  8. ^ «Friedrich Merz — Atlantik-Brücke e.V.» Atlantik-Brücke e.V.
  9. ^ «Wahlkampf: Stoiber-Team ohne Kompetenz bei den Staatsfinanzen». Spiegel Online.
  10. ^ Sonja Pohlmann (11.10.2006). «Nebenjobs: Abgeordnete klagen gegen transparente Politiker-Gehälter». Der Spiegel.
  11. ^ Rainer Kellers (23.03.2012). «Merz soll Wirtschaftskompetenz zeigen: Der „alte Freund“ und das Nicht-Comeback». Westdeutscher Rundfunk.
  12. ^ а б Berlin, Kommentar von Stefan Braun (2018). «Die große Zeitenwende ist eine Chance für die CDU». Süddeutsche Zeitung.
  13. ^ «Merkel-Nachfolge: Schäuble beförderte Merz Kandidatur für CDU-Vorsitz». Faz.net.
  14. ^ Connolly, Kate (7.12.2018). «Annegret Kramp-Karrenbauer elected Merkel’s successor as CDU leader». The Guardian.
  15. ^ Maximilian Plück (17.04.2021). «Friedrich Merz gewinnt Kampfkandidatur im Sauerland». Rheinische Post.
  16. ^ Escritt, Thomas (31.10.2018). «Conservative contenders vie to overturn Merkel’s centrism». Reuters.
  17. ^ «Taurus-Lieferung abgelehnt: Merz kritisiert Scholz „Zeitenwende“». Faz.net.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць