Аркадзь Марціновіч
Аркадзь Нічыпаравіч Марціновіч (10 сакавіка 1920, Барбарова, Бабруйскі павет, Гомельская губэрня — 2009) — беларускі празаік, паэт.
Аркадзь Марціновіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 10 сакавіка 1920 |
Памёр | 9 траўня 2009 (89 гадоў) |
Сужэнец | Леаніла Сымонаўна Марціновіч[d] |
Дзеці | Павал Марціновіч |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт |
Мова | беларуская мова[1] |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 10 сакавіка 1920 году ў в. Барбарова Бабруйскага павету Гомельскай губэрні (цяпер — Глускі раён Магілёўскай вобласьці) ў сялянскай сям’і Нічыпара Нічыпаравіча і Вольгі Якубаўны.
У 1939 гозе скончыў Менскую педагагічную вучэльню. Працаваў у Турэцкай і Цітвянскай сямігадовых школах на Меншчыне.
У 1939—1946 гадох служыў у Савецкай Арміі. Удзельнічаў у савецка-фінляндзкай вайне 1939—1940 гадоў, нямецка-савецкай вайне. Быў тройчы паранены.
З 1946 году — літаратурны супрацоўнік, потым загадчык аддзелу рэдакцыі газэты «Савецкі селянін». У 1950 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ, у 1955 годзе скончыў завочна філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў у рэдакцыях газэтаў «Калгасная праўда» (1950—1957), «Літаратура і мастацтва» (1957—1964), у выдавецтве «Беларусь» (1964—1971). У 1971—1972 гадох — адказны сакратар Камітэту па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры і мастацтва, у 1972—1974 гадох — літаратурны кансультант Саюзу пісьменьнікаў БССР. У 1974—1981 гадох — галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура»[2]. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1959 году.
Памёр у 2009 годзе.
Творчасьць
рэдагавацьПершыя вершы ў рэспубліканскім друку былі апублікаваныя ў 1938 годзе. Выйшлі кнігі аповесьцяў і апавяданьняў «Надзея» (1960), «Водгульле» (1963), «Прасека» (1967), «Панарама» (1970), «Няхай ідзе дождж» (1973), «Сьцюжа» (1976), раманы «Не шукай сьлядоў сваіх» (1979), «Груша на Голым Полі» (1986), зборнік вершаў «Чырвоныя парусы» (1965), аповесьць для дзяцей «Неадкрыты востраў» (1966). У 1974 годзе выйшла «Выбранае», у 1980 годзе — збор твораў у двух тамах.
Пераклаў на беларускую мову кнігі «Самы чалавечны чалавек» Н. Ходза (1968), «Прыгоды Гугуцэ» С. Вангелі (1971), «Вецер у галаве» Х. Мянд (1971), «Месяц і сонца» С. Баруздзіна (1972), «Белая вясёлка» К. Паўстоўскага (1976).
Сям’я
рэдагавацьЖонка — Леаніла Сымонаўна Марціновіч, беларускі лінгвіст. Сын — Павал Марціновіч, пісьменьнік і перакладчык.
Узнагароды
рэдагаваць- ордэн Айчыннай вайны I ступені,
- ордэн Чырвонай Зоркі,
- медалі,
- Заслужаны работнік культуры БССР (1980).