Арганізацыя сувязі Грэцыі
«Арганізацыя сувязі Грэцыі» («АСГ») — прадпрыемства Грэцыі, заснаванае ў кастрычніку 1949 году на аснове «Грэцкага тэлефоннага прадпрыемства».
грэц. Οργανισμός Τηλεπικοινωνιών Ελλάδος | |
Тып | акцыйнае таварыства |
---|---|
Лістынг на біржы | Атэны: ΟΤΕ |
Дэвіз | Лепшы сьвет для ўсіх |
Заснаваная | 23 кастрычніка 1949 (75 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Парлямэнт Грэцыі |
Уласьнікі | «Нямецкая сувязь» (53%), Адзіная ўстанова сацыяльнага страхаваньня(el) (7%)[1] |
Краіна | Грэцыя |
Разьмяшчэньне | вобласьць Атыка |
Адрас | Марусі, прасп. Кіфісіі, д. 99[2] |
Ключавыя фігуры | Міхаіл Чамаз (генэральны дырэктар)[3] |
Галіна | сувязь |
Прадукцыя | стацыянарны тэлефон[d] |
Паслугі | сотавая сувязь, стацыянарная тэлефанія, шыракапалоснае Сеціва і тэлебачаньне |
Абарачэньне | ▲3,973 млрд эўра (2023 год) |
Апэрацыйны прыбытак | ▼725 млн эўра (2023 год) |
Чысты прыбытак | ▼691 млн эўра (2023 год)[4] |
Лік супрацоўнікаў | 10 590 (2023 год)[5] |
Матчына кампанія | «Нямецкая сувязь» |
Даччыныя кампаніі | «Сотавая сувязь Румыніі» |
На 2024 год холдынг «АСГ» аказваў паслугі сотавай сувязі, стацыянарнай тэлефаніі, шыракапалоснага Сеціва і тэлебачаньня. Сярод іншага, прапаноўваў паслугі марской сувязі, у галіне нерухомасьці, электронных плацяжоў, анлайн-заказу дастаўкі ежы і лібчавага страхаваньня. На 2023 год налічваў 7,2 млн сотавых абанэнтаў, 2,7 млн абанэнтаў стацыянарнай тэлефаніі, 2,3 млн падпісчыкаў шыракапалоснага Сеціва, у тым ліку 1,3 млн праз оптавалакно, і 678 тыс. абанэнтаў тэлебачаньня. «Арганізацыя сувязі Грэцыі» была першым пастаўніком сотавай сувязі 5-га пакаленьня ў Грэцыі, пакрыцьцё якой дасягнула 90 % насельніцва. За мяжой мела даччыннае прадпрыемства «Сотавая сувязь Румыніі»[5], а таксама прадпрыемства воблачных сэрвэраў «Сусьветныя рашэньні КосмАСГ» у Бэльгіі. Даччынымі прадпрыемствамі ў Грэцыі былі: сотавы апэратар «КосмАСГ» на 7 млн абанэнтаў, кол-цэнтар «КосмАСГ э-вартасць» (Атэны) на 7000 супрацоўнікаў, «Страхаваньне АСГ» (Атэны), «Акадэмія АСГ», «Нерухомасьць АСГ», «Сельская поўнач АСГ» і «Сельскі поўдзень АСГ» для разбудовы шыракапалоснага Сеціва, «Спадарожнікава-марская сувязь АСГ» (Пірэй), гандлёвая пляцоўка «Нямеччына», «Тэлевытворчасьць КосмАСГ», «Тэхнічныя паслугі КосмАСГ» (Новая Ёнія) і «Плацяжы КосмАСГ»[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Склад капіталу (грэцк.) // Холдынг «Арганізацыя сувязі Грэцыі», 2024 г. Праверана 4 красавіка 2024 г.
- ^ АТ «АСГ» (грэцк.) // Холдынг «Арганізацыя сувязі Грэцыі», 2024 г. Праверана 4 красавіка 2024 г.
- ^ Рада кіраўнікоў (грэцк.) // Холдынг «Арганізацыя сувязі Грэцыі», 2024 г. Праверана 4 красавіка 2024 г.
- ^ Міхаіл Чамаз, Элка Блок, Хараламбос Мазаракіс. Гаспадарчая справаздача за 2023 год (старонка 178) (грэцк.) // Холдынг «Арганізацыя сувязі Грэцыі», 2024 г. Праверана 4 красавіка 2024 г.
- ^ а б Холдынг «АСГ» (грэцк.) // Холдынг «Арганізацыя сувязі Грэцыі», 2024 г. Праверана 4 красавіка 2024 г.
- ^ Дачынныя прадпрыемствы (грэцк.) // Холдынг «Арганізацыя сувязі Грэцыі», 2024 г. Праверана 4 красавіка 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |