Антоніё Начэрына

італьянскі футбаліст

Анто́ніё Начэры́на (па-італьянску: Antonio Nocerino; нарадзіўся 9 красавіка 1985 году, Нэапаль, Італія) — колішні італьянскі футбаліст, паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Італіі.

Антоніё Начэрына
Антоніё Начэрына
Antonio Nocerino
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 красавіка 1985 (39 гадоў)
Нэапаль, Італія
Рост 175 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Моладзевыя клюбы
1998—2002 Ювэнтус
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2008
2003—2004
2004—2006
2005
2005
2006
2006—2007
2008—2011
2011—2016
2014
2014
2015
2016—2017
2018
Ювэнтус
Авэліна
Джэноа
Катандзара
Кратонэ
Мэсына
П’ячэнца
Палерма
Мілян
Ўэст Гэм Юнайтэд
Тарына
Парма
Арланда Сіці
Бэнэвэнта
32 (0)
34 (0)
5 (0)
21 (0)
15 (0)
11 (1)
37 (6)
106 (6)
74 (12)
10 (0)
5 (0)
20 (3)
52 (1)
6 (0)
Зборныя
2007—2012 Італія 15 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Першыя гады

рэдагаваць

Антоніё пачаў сваю кар’еру ў «Ювэнтусе» пасьля пэрыяду арэнды ў «Авэліна» й «Джэноа», які набыў 50% правоў на яго, паколькі Дамэніка Крышыта зьехаў у Турын. У ліпені 2007 году «Ювэнтус», які валодаў 50% правоў на гульца, купіў рэштку правоў у «П’ячэнцы», заплаціўшы 3,7 мільёну эўра. У ліпені 2008 году Начэрына перайшоў у «Палерма», як частка платы «Ювэнтусу» за Амаўры.

31 жніўня 2011 году падпісаў кантракт зь «Мілянам» тэрмінам да 30 чэрвеня 2016 году[1][2]. Сума ўгоды склала 500 тысячаў эўра, а таксама палова правоў на 19-гадовага абаронцу Рыкарду Фэрэйра, які перайшоў у «Мілян» з «Бэнфікі» на правах вольнага агента тым жа летам. Трэнэр «Міляну» Масыміліяна Алегры бачыў у Начэрына замену атрымаўшаму цяжкую траўму калена Мат’ё Фляміні[3].

У 7-м туры чэмпіянату Італіі ў матчы супраць «Палерма» Начэрына забіў свой першы гол за «Мілян». А ў 9-м туры ў хатнім матчы супраць «Пармы» Начэрына нечакана зрабіў хет-трык, стаўшы найлепшым гульцом матчу. Для паўабаронцы гэта быў першы ў кар’еры хет-трык. 2 сьнежня Антоніё забіў свой пяты мяч у чэмпіянаце Італіі, на гэты раз у гасьцёх у браму «Джэноа». Да сярэдзіны сакавіка 2012 году Антоніё забіў яшчэ 4 мячы ў чэмпіянаце Італіі, давёўшы агульны лік сваіх мячоў у сэзоне да 9. Характэрна, што за ўсю кар’еру да «Міляну» Антоніё ў 150 матчах у Сэрыі А забіў ўсяго 6 мячоў.

Улетку 2012 году Начэрына зьмяніў свой нумар у клюбе на 8 пасьля сыходу Джэнара Гатуза ў швайцарскі «Сіён». Ён сказаў, што гэта ёсьць «вялікі гонар», атрымаць кашулю з нумарам 8, зрабіўшыся такім чынам пераемнікам Джэнара[4]. Аднак на наступны сэзон ён зьмяніў гульнёвы нумар на 23 пасьля сыходу з каманды былога капітана Масыма Амбразыні.

«Ўэст Гэм Юнайтэд»

рэдагаваць

25 студзеня 2014 году Антоніё падпісаў кантракт з клюбам ангельскай Прэм’ер-лігі «Ўэст Гэм Юнайтэд», перайшоўшы ў клюб на правах арэнды да канца сэзону[5]. Дэбютаваў на Імглістым Альбіёне ў сустрэчы супраць «Чэлсі» 29 студзеня на Стэмфард Брыдж, выйшаўшы на замену Кевіну Нолану на 80 хвіліне матча, які скончыўся зь лікам 0:0[6].

Міжнародныя выступы

рэдагаваць

У зборнай Італіі Антоніё дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Паўднёвай Афрыцы 17 кастрычніка 2007 году. Наступны раз згуляў за зборную праз 3,5 году ў сакавіку 2011 году супраць каманды Славеніі. З 2011 году стаў асноўным гульцом зборнай, правёўшы за год 8 гульняў, у тым ліку 4 матчы ў адборачным турніры да Эўра-2012.

  1. ^ Nocerino ceduto al Milan. Sito ufficiale dell'US Città di Palermo
  2. ^ AC Milan comunicato ufficiale. Sito ufficiale dell'AC Milan
  3. ^ Ночерино заменит Фламини в «Милане». SportBox.ru
  4. ^ Nocerino proud to wear Gattuso's No.8 jersey. Goal.com
  5. ^ [Hammers net Nocherino]. WHUFC.com
  6. ^ Chelsea 0-0 West Ham United. WHUFC.com

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць