Антані Рэвэер (па-француску: Anthony Réveillère; нарадзіўся 10 лістапада 1979 году, Дуэ-ля-Фантэн, Францыя) — францускі футбаліст, які выступаў на пазыцыі абаронцы. Былы гулец нацыянальнай зборнай Францыі. Добра вядомы сваёй хуткасьцю, можа гуляць як на левым, гэтак і правым боку абароны.

Антані Рэвэер
Антані Рэвэер
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 лістапада 1979 (44 гады)
Дуэ-ля-Фантэн, Францыя
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазыцыя абаронца
Моладзевыя клюбы
Анжэ
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2003
2003
2003—2013
2013—2014
2014—2015
Рэн
Валенсія
Ліён
Напалі
Сандэрлэнд
165 (2)
24 (1)
286 (3)
13 (0)
16 (0)
Зборныя
2003—2012 Францыя 20 (1)

Кар’ера рэдагаваць

Антані Рэвэер пачаў сваю кар’еру ў камандзе «Віер», потым гуляў за «Анжэ». Ва ўзросьце 18 гадоў Рэвэер перайшоў у клюб «Рэн», дзе ён хутка пачаў гуляць у аснове, дзякуючы трэнэру клюбу, Полю Ле Гуэну, які давяраў абаронцу. 3 лютага 1998 году Рэвэер дэбютаваў у Лізе 1 у гульні супраць «Бастыі». Усяго за «Рэн» Рэвэер гуляў на працягу 6 гадоў, правёўшы 165 матчаў і забіўшы 2 галы. У студзені 2003 году ён быў арэндаваны гішпанскай «Валенсіяй», дзе, на правах арэнды, гуляў 6 месяцаў[1].

Летам 2003 году Рэвэер перайшоў у «Алімпік» зь Ліёну, куды яго запрасіў ягоны былы трэнэр па «Рэну», Поль Ле Гуэн. Там Рэвэер хутка заваяваў месца ў аснове каманды. Ён быў выкліканы ў склад зборнай Францыі, дэбютаваўшы 11 кастрычніка 2003 году ў гульні супраць каманды Ізраілю, але там абаронца ня вытрымаў канкурэнцыю з боку Бакары Санья й Рода Фані.

5 лістапада 2008 году Рэвэер забіў свой першы мяч у Лізе чэмпіёнаў, уразіўшы браму «Сьцяўа». 22 лістапада таго ж году Антані, у гульні з «Пары Сэн-Жэрмэн» атрымаў цяжкую траўму — разрыў крыжападобнага вяз на левым калене, з-за чаго амаль цалкам прапусціў сэзон 2008—2009 гадоў, аднавіўшыся толькі да канца сакавіка. У наступным сэзоне Рэвэер зноў заваяваў месца ў стартавым складзе клюбу. За свае выступы ў тым сэзоне Рэвэер быў выкліканы Раймонам Дамэнэкам для ўдзелу на чэмпіянаце сьвету.

8 лістапада 2013 году Ревэер афіцыйна далучыўся да клюб Сэрыі A «Напалі» на правах вольнага агента пасьля заканчэння ягонага кантракту зь «Ліёнам»[2].

23 кастрычніка 2014 году Рэвэер падпісаў кантракт з ангельскім клюбам «Сандэрлэнд» тэрмінам на адзін год[3].

Дасягненьні рэдагаваць

«Алімпік» Ліён:

«Напалі»:

Асабістае жыцьцё рэдагаваць

У Антані й ягонай жонкі Караліны ёсьць двое дзяцей: сын Лені, які нарадзіўся ў чэрвені 2006 году, і дачка Шэран, якая нарадзілася ў сакавіку 2009 году.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Антані Рэвэерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў