Антанова (Мядзельскі раён)

вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Антано́ва[1] (таксама Анто́нава[1]) — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавету.

Антанова
трансьліт. Antanova
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Будслаўскі
Насельніцтва: 15 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222374
СААТА: 6240806006
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°49′8″ пн. ш. 27°26′18″ у. д. / 54.81889° пн. ш. 27.43833° у. д. / 54.81889; 27.43833Каардынаты: 54°49′8″ пн. ш. 27°26′18″ у. д. / 54.81889° пн. ш. 27.43833° у. д. / 54.81889; 27.43833
Антанова на мапе Беларусі ±
Антанова
Антанова
Антанова
Антанова
Антанова
Антанова

Гісторыя

рэдагаваць

У 1848 г. маёнтак Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, уласнасьць Ю. Квінта. У 1904 годзе пасёлак Будслаўскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 43 жыхары.

У 1921 годзе вёска Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага паветаў Віленскага ваяводзтва, 11 двароў, 60 жыхароў.

З 12.10.1940 году у Вераб’ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 27.03.1959 году ў Будслаўскім сельсавеце[2], з 20.01.1960 г. Менскай вобласьці, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне. У складзе саўгасу «Будслаўскі» (цэнтар — Будслаў), з 04.09.1991 г. калгас з той жа назвай.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1960 год — 80 жыхары
  • 1997 год — 10 двароў, 23 жыхары
  • 2009 год — 15 чалавек[3]
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Пастанова выканкаму Маладзечанскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі