Анікшчайскі бор

паэма

Анікшчайскі бор (па-летувіску: Anykščių šilelis, па-польску: Borek Oniksztyński) — эпічная паэма ў стылі рамантызму летувіскага паэта й каталіцкага біскупа Антанаса Баранаўскас (па-летувіску: Antanas Baranauskas), выдадзеная ў 1861 г. Лаўрынасам Івінскісам у календарах пад псэўданімам Jurkštas Smalaūsіs (першае асобнае выданьне 1905). Паэма лічыцца клясычнай у гісторыі летувіскай літаратуры[1][2].

Анікшчайскі бор
Anykščių šilelis
Жанр: эпічная паэма
Аўтар: Антанас Баранаўскас
Мова арыгіналу: летувіская
Год напісаньня: 1858-1859
Публікацыя: 1861
Электронная вэрсія
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору
Выгляд Анікшчайскага бору

У паэме Анікшчайскі бор Антанас Баранаўскас перадае магічную, сакральную сувязь паміж летувісамі й лесам[2]. Аўтар натхняўся матывам «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча. Адчуваецца таксама ўплыў іншых паэтаў рамантыкаў, як, напрыклад, Ўільям Ўордсўарт. У паэме ўздымаецца тэма лёсу летувіскага народу ў XIX ст., у тым ліку палітычны, сацыяльны й русыфікацыйны прыгнёт з боку Расейскай імпэрыі[1]. Лес выступае ў паэме сымбалем летувіскага народу. Бяспраўнаму й змрочнаму сучаснаму ён супрацьпастаўляе даўніну, калі людзі нібы ня ведалі няроўнасьці й прыгнёту. На такім улюбёным рамантыкамі кантрасьце й пабудавана паэма. З аднаго боку, малюецца маркотная карціна высечанага лесу, з другога — апяваецца старажытны яго вобраз, багаты фарбамі й гукамі. Прырода ў паэта не зьяўляецца толькі сродкам для іншасказаньняў, Антанас Баранаўскас — вялікі майстар пэйзажу. Створаныя ім вобразы бору можна параўнаць зь ляснымі краявідамі паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш», якая аказала на яго некаторы ўплыў. Для паэзыі Баранаўскаса — і найперш для паэмы «Анікшчайскі бор» — характэрна высокая мастацкая культура, жывая народная мова, сувязь з фальклёрам. Лепшыя строфы зь вершаў Антанаса. Баранаўскаса доўгі час жылі ў народзе як дайны.

Існуе гісторыя, што паэма была напісана Антанасам Баранаўскасам пасьля таго, як яго выкладчык у імператарскай Рымска-каталіцкая духоўная акадэміі сказаў яму, што на летувіскай мове немагчыма напісаць нічога вартага.

Польскамоўнае выданьне паэмы выйшла ў сьвет у Вільні ў 1909 годзе, пераклала твор Стэфанія Яблонская (1861—1936) [3]. Паэма таксама была перакладзена на ангельскую, латыскую, нямецкую, японскую, расейскую ды й іншыя мовы[4].

Гістарычныя постаці ў паэме

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць