Анка Упала

беларуская пісьменьніца, перакладніца

Анка Ўпала (сапр.: Алена Ўладзімераўна Казлова; нар. 14 сакавіка 1981, Магілёў) — беларуская літаратарка. Жыве ў Менску.

Анка Упала
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Анка Упала
Нарадзілася 14 сакавіка 1981(1981-03-14) (43 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Жанр проза
Мова беларуская мова[1][1], расейская мова[1][1], ангельская мова[1][1], швэдзкая мова[1][1] і фінская мова[1][1]

Адукацыя

рэдагаваць

Скончыла факультэт замежных моваў Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Жыве ў Менску. У 2013—2018 гадох каардынатарка Школы маладога пісьменьніка пры ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў».

Творчасьць

рэдагаваць

Аўтарка кнігі кароткай прозы і вершаў «Дрэва энталіпт» (2012, выдавецтва «Логвінаў»)[2][3], першай у сэрыі дэбютных кніг Саюза беларускіх пісьменнікаў «Пункт адліку», і аўтабіяграфічнага раману «На заснежаны востраў» (2017, 2018, выдавецтва «Янушкевіч») пра час, пражыты ў Швэцыі[4].

Як публіцыстка пісала ў асноўным на тэмы гендэру, мовы і жаночых правоў, выступала з сэрыяй тэкстаў на Радыё Свабода, асобнымі артыкуламі ў часопісе Прайдзісьвет і на сайце budzma.by.

Апавяданьні, вершы і пераклады публікаваліся ў анталёгіі «Сьвятая праўда і іншыя казкі» (2009), магілёўскім пэрыядычным друку, літаратурных часопісах «Тэксты», «Дзеяслоў», «Тэрмапілы», «Arche», газэце «Літаратурная Беларусь», швэдзкай анталёгіі перакладаў сучаснай беларускай літаратуры «Беларусь — літаратурнае падарожжа» (Стакгольм, 2011). З старабеларускай пераклала на трасянку[5] «Прамову Мялешкі».

Пасьля публікацыі папяровага выданьня раману «На засьнежаны востраў» на кнігу выйшла рэцэнзыя [6] Інгі-Ліны Ліндквіст у найбуйнейшай газэце Скандынавіі «Афтанблядэт».

У рэцэнзыі гаворыцца:

«Усё робіцца сьвежым, быццам паніклыя цюльпаны ў ледзяной вадзе. Прыгарады, электрычкі, пешаходныя вуліцы апісаныя з інтэнсыўнасьцю і мэлянхоліяй беларускай мовы, якой рэдка выпадае магчымасьць выявіць усю сваю магутнасьць». «Анка Ўпала закранае тэмы, якія прыцягваюць маладых чытачоў: міграцыя, выклікі глябальнага сьвету, фэмінізм і пошук ідэнтычнасьці ў іншай краіне».

Узнагароды

рэдагаваць

Пераможца літаратурнага конкурсу імя Данііла Хармса (Санкт-Пецярбург, 2007), фіналістка конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (Менск, 2009), дыплямантка прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Проза» (2011) і ў намінацыі «Пераклад» (2018) за пераклад зь фінскай мовы кнігі для дзяцей Тымы Парвэлы «Эла і сябры» (2017, выдавецтва «Мастацкая літаратура»).

Раман «На засьнежаны востраў» увайшоў у шорт-ліст Прэміі Гедройца (2018). У пісьменьніцкім галасаваньні «Кніга году» (2018) кніга заняла трэцяе месца.

Стыпэндыятка фонду культуры Artica Svalbard (в. Шпіцбэрген), 2019, намінаваная як пісьменьніца нарвэскім ПЭН-цэнтрам[7]. Правяла на востраве Шпіцбэрген два месяцы падчас палярнай ночы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць