Інга-Ліна Ліндквіст

І́нга-Лі́на Лі́ндквіст, дзявочае Кузьме́нка (па-швэдзку: Inga-Lina Lindqvist; нар. 25 красавіка 1964, Вільня, Летувіская ССР) — швэдзкая пісьменьніца, паэтка, празаік, літаратурны крытык, выкладчыца крэатыўнага пісьма, журналістка.

Інга-Ліна Ліндквіст
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Інга-Ліна Кузьменка
Нарадзілася 25 красавіка 1964
Вільня, Летувіская ССР, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, паэтка, празаік, літаратурны крытык, выкладчыца крэатыўнага пісьма.
Мовы расейская, швэдзкая
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Дзяцінства правяла ў Барысаве, скончыла 8 клясаў Барысаўскай СШ № 9. У 1979 годзе пераехала да маці і айчыма ў Швэцыю[1]. Працавала школьнай настаўніцай, выкладчыцай у тэатральнай вучэльні, на платных курсах маладых пісьменьнікаў, журналісткай, перакладчыцай. Замужам, мае трох дзяцей.

Асьвятляе ў швэдзкіх СМІ сытуацыю ў Беларусі пасьля Прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.[2][3]

Творчасьць

рэдагаваць

Піша на расейскай мове, затым сама перакладае на швэдзкую. Аўтарка твораў для дарослых і дзяцей. Дэбютавала ў 1994 годзе зборнікам паэзіі «Änglaspår» («По ангельским следам» — Па анёльскіх сьлядох). Другі зборнік паэзіі «Hjärtliga hälsningar» («С сердечным приветом» — З сардэчным прывітаньнем) выйшаў у 1996 годзе. Аўтарка кніг «Klark Svensson och kärleken» («Кларк Свенссон и любовь» — Клярк Свэнсан і каханьне), «Om du bara visste ur vilken bråte dikter växer utan att skämmas» («Когда б вы знали, из какого сора растут стихи, не ведая стыда», 2002 — Каб вы ведалі, зь якога сьмецьця растуць вершы, ня ведаючы сораму), «Avdelningen för påhittade föremål» («Отдел придуманных вещей», 2004 — Аддзел прыдуманых рэчаў) і іншых.

Ляўрэат прэміі Швэдзкай Акадэміі (1997) і інш.

Літаратура

рэдагаваць
  • Швецыя і Беларусь / Шведскі Інстытут. Перакл. Інэса Моін. — Solna, 2006. ISBN 9152006816